Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белсат” атрымаў фінансаваньне


Агнешка Рамашэўская
Агнешка Рамашэўская

МЗС Польшчы прыняло дакумэнт пра фінансаваньне беларускага спадарожнікавага каналу. У 2009 годзе Белсат атрымае 21 мільён злотых (4,5 мільёны эўра).


Дакумэнт пра фінансаваньне падпісаў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, паведаміла ранейшая кіраўніца каналу Агнешка Рамашэўская.

Цяпер дакумэнт знаходзіцца на стале ў дырэктара Польскага грамадзкага тэлебачаньня (TVP) Пятра Фарфала, паведамляе БелаПАН са спасылкай на спадарыню Рамашэўскую.

Былая кіраўніца дадала, што яшчэ 220 тысяч эўра “Белсат” атрымае ад Эўракамісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG