Зьміцер Вайцюшкевіч сёньня выступіў у Горадні, яго слухалі студэнты і выкладчыкі Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы.
Адны зь іх — з факультэту турызму і сэрвісу, іншыя — гісторыі і сацыялёгіі. Канцэрт адбыўся ў рамках кампаніі “Будзьма!”.
Вайцюшкевіч: “Я ўсе канцэрты пачынаю зь песьні “Дарога”. Я праехаў зь Менску трыста кілямэтраў, заехаў у сваю Бярозаўку, узяў там гурочкі, сальца. Год назад у мяне быў першы канцэрт менавіта ў Горадні, так пачыналася кампанія “Будзьма!” І я ганаруся, што сам гарадзенскі, хоць і не з самой Горадні, але — зь Нёману”.
Зьміцер Вайцюшковіч актыўна зьвяртаўся да публікі, змушаючы яе да актыўнасьці, да ўдзелу ў канцэрце, і гэта ў яго нядрэнна атрымлівалася.
Вайцюшкевіч: “Чалавек з Расеі сказаў бы “я тебя люблю”, паляк — “кохам це”, а наш ня скажа, ён ня ўмее ў вочы казаць…”
Карэспандэнт: “Канцэрт закончыўся і — уражаньні студэнтаў. Дзяўчаты, як вам гісторыя каханьня пачутая — праўдзівая ці не?”
Дзяўчына: “Праўдзівая. Беларускія хлопцы, яны вельмі сьціплыя, таму трэба, каб першай зрабіла крок дзяўчына”.
Другая дзяўчына: “Гэта праўда. Я адзін такі крок зрабіла і ўсё. І скончылася ўсё нічым”.
Выкладчык: “Цудоўнае ўражаньне, мы пазнаёміліся са Зьмітром на Сакратаўскіх чытаньнях ў Крынках і запрасілі яго сюды, каб нашыя студэнты яго паслухалі. Я бачу, што і яны задаволеныя, мы таксама былі рады яшчэ раз сустрэцца зь цікавым чалавекам, які проста дыхае Беларусьсю, усім сваім выглядам, сьпевамі, зьместам песень ён выхоўвае. Гэта сапраўдная ідэалёгія, якая павінна быць у нашай Беларусі”.
Другі выкладчык: “Я другі раз жыўцом бачу і чую Вайцюшкевіча, першы раз, калі ён сьпяваў, абстаноўка была камэрная, тут ён быў абсалютна іншы, некаторыя песьні тыя ж, але зусім інакш сьпетыя. Ён сказаў, што гэта не канцэрт, а лекцыя ў лепшым варыянце, калі ўсё даходзіць да людзей”.
Спадарыня: “Канечне, гісторыя каханьня вельмі кранула, асабліва ў такім прафэсійным выкананьні Вайцюшкевіча. І я б яшчэ хацела адзначыць, што ён ня проста музыка, ён — асьветнік, ён гаворыць вельмі важныя рэчы, але гаворыць проста, даступна для ўсіх”.
Карэспандэнт: “Зьміцер, гэты чамаданчык з надпісам “Marshall”, узмацняльнік, ён зроблены ў рэтра-стылі, але рэч, напэўна, даволі новая”.
Вайцюшкевіч: “Ён не стары, спэцыяльна зроблены для акустычных канцэртаў, я важу яго ў багажніку і не залежу ў тэхнічным сэнсе”.
Карэспандэнт: “Калі я толькі падышоў да будынка, вы даставалі з машыны гітару і адразу пайшлі на сцэну выступаць, а калі я тэлефанаваў яшчэ ня так даўно, вы былі на Нёмане ў Бярозаўцы”.
Вайцюшкевіч: “Я навучыўся, скажам так, вельмі хутка “разгортвацца”, я стараюся не сьпяшацца лішне, еду сто — сто дзесяць кілямэтраў”.