На імя лідэра “Маладой Беларусі" Артура Фінькевіча прыйшла позва зьявіцца ў ваенкамат “на мерапрыемствы прызыву”.
Сам Артур у дадзены момант знаходзіцца па-за межамі Беларусі.
Варта адзначыць, што Артур мае дзьве судзімасьці — артыкул 339 частка 2 “Злоснае хуліганства” і артыкул 415 “Ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі”. Як правіла, раней судзімых у войска не бралі.
Фінькевіч можа стаць чарговым актывістам апазыцыі, які прымерае армейскія боты. Некаторыя, як Зьміцер Жалезьнічэнка, ужо дачакаліся дэмбелю, паведамляе Наша Ніва.