Судзьдзя Алена Карпава паведаміла, што паколькі Яўген ужо вайсковец, то ён мусіць зьвяртацца ў міжгарнізонны вайсковы суд.
З такімі адмовамі сутыкаліся ўжо Іван Шыла і Франак Вячорка, але тыя дамагліся, каб іх пазовы разглядалі агульныя суды.
Яўген Скрабец падаў скаргу на пастанову суду і чакае адказу.
Месяц таму Яўгена Скрабца затрымалі на вуліцы міліцыянты, якімі камандавалі людзі ў цывільным. Раней яго затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы і не дазволілі перасекчы мяжу, спаслаўшыся на запазычанасьць маладафронтаўца перад ваенкаматам. Зь Берасьця Яўгена Скрабца адвезьлі ў Жлобінскую вайсковую частку.
Менавіта сёньня моладзевыя актывісты Франак Вячорка, Зьміцер Хведарук і Іван Шыла адслужылі палову тэрміну салдатамі ў войску. 28 студзеня іх затрымалі каго на вуліцы, каго дома і гвалтам адвезьлі Франка ў Баранавіцкую частку, Івана -- у ваенкамат, а Зьмітра -- у турму на вуліцы Акрэсьціна.