Паказ новага фільму тэлеканалу “Белсат” “НКВД-гестапа. Браты па крыві” адбыўся ў Горадні ўвечары 28 кастрычніка.
Пасьля яго журналіст Андрэй Пачобут закрануў дзейнасьць НКВД-МГБ на Гарадзеншчыне. Сам ён, у прыватнасьці, дасьледуе дзейнасьць польскага супраціву ў Беларусі ў пасьляваенны час.
Такім чынам, у памяшканьні гарадзенскага Таварыства беларускай школы чацьверты раз адбыўся прагляд фільмаў “Белсату”. Яны пачаліся з гэтага месяца ў рамках кампаніі “Свабоднае кіно”, наладжанай Рухам “За свабоду”.