Пастанова Мінэканомікі № 141, якая адмяняе абмежаваньні на гандлёвыя надбаўкі ў розьнічным гандлі, набудзе сілу 29 кастрычніка.
Пра гэта “Свабодзе” сёньня заявіла прэсавы сакратар Мінэканомікі Натальля Пацэйка. Дадаткова яна патлумачыла:
“Пытаньняў не павінна ўзьнікаць. Мы ж загадзя ўсё патлумачылі. Яшчэ 15 кастрычніка міністэрства правяло брыфінг. Мы ўсё расказалі. На сёньня ніякіх прынцыповых зьменаў няма”.
Па словах суразмоўцы, лібэралізацыя не закранула пакуль толькі 50 пазыцый тавараў найбольшай сацыяльнай значнасьці (соль, мука пшанічная, некаторыя віды малочнай і мясной прадукцыі, яблыкі сьвежыя, буракі сталовыя, хлеб ржаны, крупы і іншае. Таксама зьмены не распаўсюджваюцца на тавары для дзяцей, пералік якіх вызначаюць міністэрства гандлю і Белкаапсаюз. Пакуль таксама захоўваюцца абмежаваныя надбаўкі на лекавыя расьліны, вырабы мэдычнага прызначэньня і мэдычную тэхніку.
А “на волю” Мінэканомікі адпусьціла гандлёвыя надбаўкі практычна на ўсе іншыя віды спажывецкіх тавараў. Прамысловыя й харчовыя.
Па-другое, таксама адпускаюцца “на волю” імпарцёры. 30-працэнтнае абмежаваньне па імпартных таварах прадугледжана толькі для прадукцыі, якая будзе выкарыстоўвацца ў далейшым для ўласнай вытворчасьці на давальніцкіх умовах і ў адпаведнасьці са спэцыяльным дадаткам да пастановы № 141.
Эканаміст Леанід Заіка ня бачыць нічога надзвычайнага ў тым, што Мінэканомікі касуе абмежаваньні на гандлёвыя надбаўкі. Ён кажа:
“Ну, што страшнага? Гэта будзе своеасаблівы лікбез для народу. Людзі ўбачаць, што адбываецца з цэнамі. На адны тавары яны будуць падвышацца, на іншыя, як я мяркую, — зьмяншацца”.
Таксама экспэрт “Свабоды” мяркуе, што ў адной зьвязцы з пастановай № 141 будзе выконвацца пастанова Мінэканомікі № 183, якая яшчэ ў верасьні мінулага году зьняла шэраг абмежаваньняў на імпарт у Беларусь прадуктаў з Эўропы й палегчыла для іх канкурэнцыю на тутэйшым рынку:
“Абмежавальнікамі для беларускіх коштаў павінны быць імпартныя тавары. Калі $1,2 каштуе кіляграм кураняці ў суседніх краінах, то тады беларускія кошты ў $2-3 мусяць паляцець уніз”.
У зьвязку зь лібэралізацыяй эканаміст Леанід Заіка прагназуе зьяўленьне на рынку і знакамітых эўрапейскіх далікатэсаў:
“Беларусы ўжо ня ведаюць, што такое кракаўская каўбаса, акрамя той, што выраблена ў Магілёве. У нас вырасла пакаленьне, якое пры жыцьці ні разу не каштавала салямі з Вугоршчыны. Хоць нават у савецкі час усё ж можна было набыць гэты далікатэс”.
Леанід Заіка кажа, што ён рэаліст і не зусім давярае плянам і абяцаньням беларускіх чыноўнікаў. Паводле яго, пастанова № 141 перадусім дазволіць падвысіць кошты на беларускія тавары. “Гэта — памылка Мінэканомікі і яшчэ адзін урок для беларускіх пакупнікоў”, — разважае Леанід Заіка:
“Намаганьні беларускага ўраду па лібэралізацыі рынку ня вельмі адукаваныя. Нібыта зачыніліся ў адным пакоі і гандлюем адзін з адным — надзімаем кошты ўсё вышэй. Але гэта будзе і ўрокам. У выніку беларусы ўбачаць, што нельга жыць у малой і нібыта адкрытай эканоміцы пад лёзунгам “Купляйце толькі беларускае!”

Беларусы ўбачаць, што нельга жыць у малой і нібыта адкрытай эканоміцы пад лёзунгам “Купляйце толькі беларускае!”