На пасяджэньні саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага дырэктар дэпартамэнту цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін заявіў, што цэны трэба падняць на 20-30% і пастарацца зрабіць гэта паэтапна. Ён спаслаўся на нэгатыўны досьвед. Маўляў, калі сёлета выключылі хімчыстку зь пераліку сацыяльна значных, то ў наступным месяцы тарыфы на яе паслугі падскочылі на 50%. Спадар Фамін заклікае весьці сябе карэктна і цывілізавана. Карэспандэнту Свабоды спадар Фамін наадрэз адмовіўся ад камэнтароў:
“У нас ёсьць прэс-служба, працуйце зь ёй. Працуйце праз яе, прабачце”.
У прэсавай службе Міністэрства эканомікі паведамілі, што заявы спадара Фаміна выклікалі шмат пытаньняў у розных мэдыяў. Але камэнтары будуць толькі пасьля апублікаваньня пастановы.
Старшыня саюзу прадпрымальнікаў імя Куняўскага Георгій Бадзей на пытаньне, ці чакаць падвышэньня цэнаў, адказаў:
“Я ня ведаю, вы спытайцеся ў Міністэрства эканомікі. Ніхто з прадпрымальнікаў не зьбіраецца падымаць цэны. Прадпрымальнікі будуць добра рэагаваць”.
Згодна з пастановай, вырашана адпусьціць "на свабоду" гандлёвыя надбаўкі практычна на ўсе віды прадукцыі, апроч 50-ці “сацыяльна значных” тавараў, надбаўкі на якія будуць рэгулявацца. Пад вызваленьне падпадае і імпарт. 30%-е абмежаваньне тут прадугледжваецца толькі на тавары, якія ідуць, да прыкладу, для ўласнай вытворчасьці на давальніцкіх умовах. Яшчэ новая пастанова дазваляе дзяліць аптовую зьніжку паміж неабмежаванай колькасьцю зьвеньняў.
Камэнтар экспэртаў:

Ніхто з прадпрымальнікаў не зьбіраецца падымаць цэны...

Паводле эканаміста Леаніда Злотнікава, у краіне дэфіцыту няма, таму і ня будзе вялікага росту цэнаў:
“У нас той выпадак, калі затаварыліся прадпрыемствы. Калі амаль што і няма такіх тавараў, па якія ёсьць чэргі. Гэта законы рынку. Калі тавараў дастаткова, адпускай ці не адпускай цэны, а цэны не падымуцца самі. Рынак сам адрэгулюе лепш, чым чыноўнікі. У кароткай пэрспэктыве — на месяц, два, тры — можа і адбыцца невялікае павелічэньне на асобныя тавары. Але ў выніку, гэта толькі карысьць для краіны, калі свабодныя цэны”.
Спадар Злотнікаў назваў вельмі несправядлівымі абмежаваньні па 50 відах тавараў, цэны на якія будуць рэгулявацца.
Гэтай жа пазыцыі трымаецца і кіраўнік цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук:
“Чаму бананы павінны быць сацыяльна значнымі, я ня ведаю. Што ў нас -- Зімбабвэ? Лёгікі там няма. Я разумею, хлеб і малако. Але і малако ў Эўропе ўжо значна таньней, чым у Беларусі. Таму тут няма чаго баяцца сусьветных цэнаў.
Калі ўлады будуць заціскаць цэны і не ствараць канкурэнтнага асяродзьдзя, тады цэны могуць узьляцець, але гэта будзе вельмі кароткі тэрмін. Усё будзе залежаць ад таго, колькі грошай у нашай эканоміцы. Трэба проста менш перашкодаў ствараць для імпарту і прадпрымальнікаў, і тады будзе нармалёвы канкурэнтны асяродак”.