Старшыня сацыяльна-экалягічнага грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтар падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў”, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафэсар Іван Нікітчанка заклікаў прэзыдэнта аднавіць комплексную сыстэму абароны насельніцтва ад радыяцыі.
Адпаведны ліст Аляксандру Лукашэнку вучоны накіраваў 23 кастрычніка, — паведамляе БелаПАН.
“Недаацэнка наступстваў аварыі на ЧАЭС прывяла да істотнага забруджваньня глебаў практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі”, — піша навуковец у сваім лісьце. Вучоны зазначае, што каля 80% дозы апраменьваньня людзі атрымліваюць праз забруджаныя прадукты харчаваньня, прычым аб’ём гэтых прадуктаў павялічваецца. “Гэтая тэндэнцыя пацьвярджаецца ўласнымі дасьледаваньнямі, праведзенымі па праекце “Інфармацыйнае забесьпячэньне радыяцыйнай бясьпекі насельніцтва”. У жыхароў усіх 24 рэгіёнаў, адабраных паводле мэтаду выпадковай выбаркі, фіксавалася хранічная паглынутая ўнутраная доза радыяцыі рознай велічыні”, — гаворыцца ў лісьце.
“Незалежныя навуковыя дасьледаваньні мэдыкаў вызначылі “надзвычай нэгатыўны ўплыў” малых доз радыяцыі на здароўе чалавека. Размова ідзе пра рост дзіцячай сьмяротнасьці і колькасьці нараджэньняў малавагавых дзяцей, шырокім распаўсюджаньні хранічнай паталёгіі сярод дзяцей, зьніжэньні функцыянальных магчымасьцяў арганізму больш чым у двух трэціх школьнікаў і зьмяншэньні працягласьці жыцьця, значным росьце сьмяротнасьці ад сардэчна-сасудзістай, цэрэбральнай і анкалягічнай паталёгіі ў маладым веку, а таксама аб прыкметным скарачэньні насельніцтва (на 678 тыс. чалавек з 1993 году).
Нікітчанка заклікаў перагледзець канцэпцыю бясьпечнага пражываньня людзей на тэрыторыі, забруджанай радыенуклідамі, і адмяніць усе нарматыўныя дакумэнты наконт гэтага, выдадзеныя з парушэньнем Канстытуцыі, асноўных законаў і ўказаў. Вучоны таксама лічыць неабходным аднавіць эфэктыўную сыстэму радыяцыйнага кантролю прадуктаў харчаваньня, забясьпечыць вытворчасьць на забруджаных тэрыторыях умоўна “чыстых” прадуктаў харчаваньня, якія не дапускаюць назапашваньня хранічнай унутранай паглынутай дозы.
Нікітчанка заклікае арганізаваць вытворчасьць прэпаратаў, якія блякіруюць радыенукліды і паскараюць іх вывад з арганізму; аднавіць сыстэму выплат матэрыяльных кампэнсацый за страчанае здароўе асобам, якія пацярпелі ад Чарнобылю.
”Для рэалізацыі гэтай праграмы ёсьць навуковыя распрацоўкі, практычны досьвед і тэхнічнае абсталяваньне”, — зьвяртае ўвагу навуковец.
Нікітчанка паведаміў, што па выніках сустрэчы ў Генэральнай пракуратуры вядзецца падрыхтоўка пераліку дакумэнтаў па постчарнобыльскіх праблемах, якія супярэчаць заканадаўству. Паводле словаў вучонага, калі на працягу месяца ён не атрымае адказу на свой ліст, то будзе вымушаны зьвярнуцца ў суд з пазовамі супраць шэрагу дзяржаўных структур.
“Недаацэнка наступстваў аварыі на ЧАЭС прывяла да істотнага забруджваньня глебаў практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі”, — піша навуковец у сваім лісьце. Вучоны зазначае, што каля 80% дозы апраменьваньня людзі атрымліваюць праз забруджаныя прадукты харчаваньня, прычым аб’ём гэтых прадуктаў павялічваецца. “Гэтая тэндэнцыя пацьвярджаецца ўласнымі дасьледаваньнямі, праведзенымі па праекце “Інфармацыйнае забесьпячэньне радыяцыйнай бясьпекі насельніцтва”. У жыхароў усіх 24 рэгіёнаў, адабраных паводле мэтаду выпадковай выбаркі, фіксавалася хранічная паглынутая ўнутраная доза радыяцыі рознай велічыні”, — гаворыцца ў лісьце.
Незалежныя навуковыя дасьледаваньні мэдыкаў вызначылі “надзвычай нэгатыўны ўплыў” малых доз радыяцыі на здароўе чалавека.