Прадстаўнікі беларускіх незалежніцкіх сілаў падпісалі пагадненьне аб стварэньні Беларускага незалежніцкага блёку. У склад новага палітычнага аб’яднаньня ўвайшлі восем палітычных партый і рухаў. Заснавальнікі заявілі, што блёк створаны на глебе дэмакратычных каштоўнасьцяў дзеля змаганьня за эўрапейскую Беларусь.
Пагадненьне падпісалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэры руху “За свабоду” — Аляксандар Мілінкевіч, “Маладога фронту” — Зьміцер Дашкевіч, адзін з заснавальнікаў партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі, кіраўнікі “Маладой Беларусі” — Артур Фінькевіч, Моладзевага хрысьціянскага сацыяльнага саюзу “Маладыя дэмакраты” — Аляксандр Шумкевіч, руху салідарнасьці “Разам” — Вячаслаў Сіўчык, арганізацыі “Правы альянс” — Юрась Карэтнікаў.
Стварэньне новага палітычнага блёку камэнтуе адзін з падпісантаў, Аляксей Янукевіч:
“Я перакананы, што гэтая падзея гістарычная. Гэтая ініцыятыва скіраваная не на нейкую кароткатэрміновую мэту, гэта ствараецца на пэрспэктыву сапраўднай палітычнай, эканамічнай, энэргетычнай незалежнасьці. Толькі незалежнасьць дае магчымасьць эфэктыўна абараняць нацыянальныя інтарэсы краіны. І тут, безумоўна, сабраліся сілы, якія стаяць на абароне нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Таму мы называемся Беларускі незалежніцкі блёк”.
Паводле спадара Янукевіча, перамовы пра стварэньне новага палітычнага аб’яднаньня распачаліся адразу пасьля апошняга зьезду Партыі БНФ, аднак папярэдняя падрыхтоўка доўжылася два гады. Падставовымі каштоўнасьцямі для далейшай супольнай працы чальцы блёку называюць правы і свабоды чалавека, дэмакратыю і незалежнасьць Беларусі. Працягвае Аляксандар Мілінкевіч:
“Што нас аб’ядноўвае акрамя незалежнасьці і акрамя дэмакратыі, — гэта, безумоўна, для нас вельмі важны эўрапейскі выбар для Беларусі. Мы ня лічым, што толькі адным жаданьнем мы можам стаць сябрамі Эўразьвязу, Але мы расцэньваем гэта як вялікую-вялікую працу. На жаль, саветызацыя Беларусі была адной з найбольшых у былым Савецкім Саюзе, а мы хочам, каб адбылася эўрапеізацыя. Каб людзі зразумелі, што беларусы былі, ёсьць і будуць заўсёды эўрапейскай нацыяй”.
Заснавальнікі Беларускага незалежніцкага блёку заяўляюць, што іх аб’яднаньне адкрытае для далучэньня іншых партыяў і рухаў. У прыватнасьці, вядуцца перамовы з партыямі Станіслава Шушкевіча, Уладзімера Навасяда, зробленыя прапановы КХП БНФ. І толькі Аб’яднаная грамадзянская партыя вуснамі Анатоля Лябедзькі адмовілася ад супрацоўніцтва. Чальцы новай палітычнай структуры таксама заявілі, што не супрацьпастаўляюць сябе Аб’яднаным дэмакратычным сілам, але сьведчаць пра сьмерць АДС. Гаворыць Віталь Рымашэўскі:
“Як хрысьціянскі дэмакрат я магу сказаць, што забіваць мы нікога не зьбіраемся. Але вы ведаеце, што ў жыцьці прыходзіць пара чамусьці нараджацца, а чамусьці паміраць. Таму рэанімаваць АДС мы ня будзем”.
Падпісанты пагадненьня таксама заявілі, што вядуцца перамовы пра выхад зь іншых кааліцыяў усіх заснавальнікаў Беларускага незалежніцкага блёку. Першай супольнай акцыяй новага палітычнага аб’яднаньня стане правядзеньне Беларускага эўрапейскага форуму.