Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Беларускі незалежніцкі блёк” заменіць АДС?


На паседжаньні прадстаўнікоў палітычных сілаў было прынятае рашэньне, што правая кааліцыя атрымае назву “Беларускі незалежніцкі блёк”. Прэзэнтацыя кааліцыі адбудзецца 27 кастрычніка а 11 гадзіне ва Ўправе БНФ.

Новы блёк утвараюць Рух “За свабоду”, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, Партыя БНФ, “Малады фронт”, Партыя свабоды і прагрэсу, “Правы альянс”, “Маладая Беларусь”, “Маладыя дэмакраты”. Прапаноўвалася некалькі варыянтаў, у тым ліку, “Беларуская нацыянальная кааліцыя”, “Новая Беларусь” і іншыя, але ў выніку спрэчак і кампрамісаў спыніліся на назьве “Беларускі незалежніцкі блёк” (БНБ).

“У нас ёсьць бачаньне, што пасьля стварэньня гэтага блёку ён будзе дамінаваць на беларускім палітычным поле”, -- заявіў Свабодзе Юрась Губарэвіч, намесьнік старшыні Руху “За свабоду” -- То бок казаць пра сур'ёзнае існаваньне іншых кааліцыяў, такіх як АДС, не выпадае. Блёк будзе мець надалей магчымасьць двухбаковага альбо шматбаковага супрацоўніцтва з тымі сіламі, якія ня ўвойдуць у блёк. Мы разьлічваем на далучэньне АГП да “Беларускага незалежніцкага блёку” ў найбліжэйшай пэрспэктыве”.

Юрась Губарэвіч таксама адзначыў, што Рух “За Свабоду” пасьля афіцыйнага ўтварэньня новай кааліцыі гатовы спыніць сваё сяброўства ў АДС.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG