Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавусаў: Якраз раздоры ўнутры АДС і вымусілі ствараць БНБ


Юры Чавусаў
Юры Чавусаў

Палітоляг Юры Чавусаў адзначае, што менавіта некаторыя працэсы ўнутры АДС фактычна вымусілі прадстаўнікоў правых палітычных сілаў пайсьці на стварэньне Беларускага Незалежніцкага блёку.

Чавусаў: Варта адзначыць, што пакуль што асноўныя суб’екты, якія ўваходзяць у Беларускі Незалежніцкі Блёк, ня выказалі свайго адназначнага стаўленьня адносна свайго выхаду з АДС. Гэта магчыма, але большасьць схіляецца да таго, каб захаваць АДС у якасьці кансультатыўнай пляцоўкі. Урэшце, АДС толькі гэтую функцыю і можа пасьпяхова выконваць – мы бачым, што працэсы палярызацыі ўнутры кааліцыі нарастаюць. На левым флянзе саюз левых сілаў працуе фактычна ў якасьці самастойнай палітычнай адзінкі – перайменаваньне Партыі камуністаў стане штуршком да інтэграцыі гэтай абноўленай левай сілы ўнутры АДС.

Так што аб’ектыўна кажучы, менавіта працэсы ўнутры АДС сталі чыньнікам, які паспрыяў фармаваньню БНБ. Варта прыгадаць шматлікія раздоры ўнутры АДС – і тое ж стварэньне саюзу левых сілаў, і працэсы паніжэньня статусу Аляксандра Мілінкевіча, і памяншэньне ўплыву ўнутры АДС малых суб’ектаў, якія належаць да нацыянальна-дэмакратычных сілаў. Таму, відаць, АДС будез наканавана захавацца ў якасьці кансультацыйнай пляцоўкі.

Цыганкоў: Лявон Баршчэўскі абвінаваціў новы блёк у тым, што ён ня ставіць перад сабой мэту змагацца з існуючай уладай.

Чавусаў: Як мне здаецца, Лявон Пятровіч ня вельмі ўважліва чытаў устаноўчыя дакумэнты БНБ. Наадварот, больш справядлівай гучыць крытыка, што гэты блёк ствараецца выключна з разьлікам на наступныя прэзыдэнцкія выбары. Вось гэтая крытыка мне падаецца больш абгрунтаванай.

У гэтым сэнсе шмат чаго залежыць ад пазыцыі БНБ у дачыненьні да кампаніі мясцовых выбараў. Калі незалежніцкі блёк здолее правесьці супольную кампанію на гэтых выбарах, тады ўсе абвінавачваньні наконт кан’юнктурнасьці і штучнасьці гэтага аб’яднаньня адпадуць.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG