26 кастрычніка ў У Музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына “Сто крокаў да сьвітаньня”, прысьвечаная 50-годзьдзю з дня народзінаў паэта Анатоля Сыса.
Шмат паплечнікаў прыйшлі узгадаць Анатоля. Яго ўжо 5 гадоў няма на гэтым сьвеце, але яго паэзія засталася, яна несьмяротная.
Вечарына пачалася выступам літаратара Эдуарда Акуліна:
“Ён піў паэзію, як сьвятое прычасьце, ён жыў паэзіяй, як у храме, — і ўсе гэта паэт Анатоль Сыс. Паэт-расстрыга, паэт-апокрыф, ганебны раб беларускай літаратуры. Анатоль сам вызначыў сабе месца ў беларускай паэзіі. “Не хадзіце за мной”, — пакутна стагнаў Толя па начах, адганяючы ад сабе паэтычных дэманаў. “Мая магіла зь бел-чырвона-белага радна, ты кашулю мне на сьмерць пашыла . Беларусь мая — мая магіла, ты ж адна ў мяне, як ёсьць — адна”, пісаў Анатоль Сыс”.
Арганізатар мерапрыемства старшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музэю Надзея Яшкіна патлумачыла, чаму вечарына мае назоў “Сто крокаў да сьвітаньня”:
“Сьвяты абавязак — памятаць усіх тых, хто складае беларускаю літаратуру. На вечар у якасьці выступоўцаў перш наперш прыйдуць блізкія людзі Анатоля Сыса, сярод іх шмат беларускіх паэтаў: Сяргей Панізьнік, Уладзімер Няклаеў, Сяргей Законьнікаў. Вечарыну мы назвалі “Сто крокаў да сьвітаньня” не выпадкова, таму што ў паэта ёсьць верш з такой назвай пра абуджэньне прыроды пасьля ночы на досьвітку, і сапраўды кожны з нас прыходзіць у гэты сьвет зь цемры . Калі чалавек памірае, ён таксама вяртаецца ў ноч, у цемру”.
Сябра паэта і літаратуразнавец Сяргей Панізьнік узгадвае Анатоля Сыса добрымі словамі і з захапленьнем кажа пра вобразы поўні, якія сустракаюцца ў вершах паэта.
“Анатоль Сыс быў лагодным, ласкавым чалавекам. Ён ніколі ня быў агрэсіўным . Мы зь ім сябравалі, гаварылі на розныя тэмы, абдымаліся, калі разьвітваліся. Больш за ўсё мяне уразілі яго творы, у якіх ён распавядаў аб вобразе месяца, поўні. Вельмі цікавыя вобразы поўні”.
Вечарына пачалася выступам літаратара Эдуарда Акуліна:
Здымкі з архіву Анатоля Сыса |