Гэтымі днямі ў розных месцах адбываюцца прэзэнтацыі новай кнігі "Бібліятэкі Свабоды" – "Як? Азбука паводзінаў" з удзелам яе аўтара Сяргея Дубаўца. У мінулы чацьвер прайшла сустрэча са студэнтамі-завочнікамі з рэгіёнаў Беларусі ў Віленскім пэдаагічным унівэрсытэце.
Як правіла, такія гутаркі ахопліваюць вельмі шырокае кола тэм, якія тычацца сёньняшняга і заўтрашняга стану беларушчыны і тоеснасьці беларускага чалавека ў сучасным сьвеце. Што рабіць, каб захаваць родную мову, культуру і беларускую візію ўласнай гісторыі? На наступны дзень, у мінулую пятніцу сустрэча адбылася ў самым цэнтры Варшавы ў будынку Палаца культуры і навукі. Гэтым разам прэзэнтацыю ладзіла грамадзкая арганізацыя Беларуская Нацыянальная Памяць, а на сустрэчу сабраліся беларускія студэнты і бізнэсоўцы, неабыякавыя да ўсяго, што адбываецца ў Беларусі. Чарговая прэзэнтацыя пройдзе 4 лістапада ў Віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Аўтар свабадзянскай кнігі прадставіць як настаўнікам і вучням старэйшых клясаў.
Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Дубаўца "Як?" у аўдыторыі Ф.Скарыны Віленскага пэдунівэрсытэту для студэнтаў-завочнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, 22 кастрычніка 2009 году:
Сустрэчу ў Collegium Civitas у Палацы культуры і навукі ў Варшаве зладзіла грамадзкая арганізацыя Беларуская Нацыянальная Памяць, 23 кастрычніка 2009 году: