Тыднёвы агляд інтэрнэту прапануе блогер Будзімір.
Артыкул пад такой назвай — “Хачу жыць пры таталітарызме!” — зьявіўся дваццатага кастрычніка ў газэце “Праўда", пасьля быў перадрукаваны маскоўскім блогерам _lord_. Спасылка на ягоны блог апошнімі днямі мільгала на рэклямных банэрах у беларускай частцы Жывога журналу. Я запытаўся, ці сам ён аплочваў гэтую рэкляму, але адказу не атрымаў. Вялося ж у тым артыкуле не пра клясычныя таталітарызмы мінулых часоў, не пра сёньняшнюю Паўночную Карэю, а пра нашую Беларусь. У якой пануе стабільнасьць, парадак і спакой. Дарогі без калдобінаў, палі ўзараныя, прадукты натуральныя, прадавачкі на “вылізаных да бляску рынках” бялявыя, міліцыянты не патрабуюць хабар, тэлебачаньне “пазытыўнае”, шпіталі забясьпечваюцца ўсім неабходным, цёмнымі вечарамі можна шпацыраваць па чыстых вуліцах, нічога не баючыся. У адрозьненьне ад “дэмакратычнай Расеі”, дзе ўсё наадварот і дагары нагамі. То няхай жыве таталітарызм!
Сканчаецца артыкул размовай зь менскім таксоўцам:
“Калі мы ўпершыню прыехалі ў Менск і ехалі ад вакзалу на таксі, мой муж пацікавіўся ў вадзіцеля наконт становішча ў краіне:
— Як вам тут увогуле жывецца? — запытаўся ён.
— Каму як, — адказаў ужо немалады, зь сівымі скронямі, мужчына. — Хто працаваць умее і любіць, таму добра жывецца.
— А ці ж ёсьць апазыцыя? — не ўтаймоўваўся муж.
— І апазыцыя ёсьць, — пацьвердзіў таксовец, — хто працаваць ня ўмее і ня любіць — той і апазыцыя. Вось мой сусед, прыкладам, ужо восем гадоў апазыцыя. Як з працы звольнілі за п'янства і прагулы — так ён і апазыцыя. А з таго часу, калі за ўдзел у мітынгах грошы пачалі даваць — ён яшчэ больш актыўная апазыцыя. Сам, што праўда, ня ведае, каму ды як — але ўсё роўна апазыцыя”.
Я ня веру ў гэтую размову. Бо троху ведаю менскіх таксоўцаў — па ўзроўні адмоўнасьці ацэнак навакольнай рэчаіснасьці яны заткнуць за пояс сайт “Хартыі-97”. Менскія таксоўцы, з прычыны страты свайго колішняга прывілеяванага стану ў грамадзтве, жорсткай канкурэнцыі з боку маршрутак і немагчымасьці адключыць лічыльнік, незадаволеныя літаральна ўсім. Нават мне, чалавеку, які ня вельмі вонкава падобны да апазыцыянэра, яны абавязкова паскардзяцца на ўладу, не выбіраючы выразаў. Калі я ехаў у таксі апошнім разам, мы праяжджалі паўз бліскучы будынак спартовага комплексу “Менск-арэна”. І вадзіцель ядавіта сыкнуў: “У-у, ірад!” Меўшы на ўвазе галоўнага спартоўца і будаўніка краіны. Хаця тыя ж самыя вадзіцелі таксі страшэнна злуюцца, калі апазыцыйныя мітынгі перашкаджаюць дарожнаму руху. Таксоўцы — дзіўныя людзі.
А дарагіх гасьцей з Масквы яны вельмі любяць. Таму што масквічы звычайна ня ведаюць абменнага курсу, і зь іх можна спагнаць у два разы болей, чым з тубыльцаў. Менавіта так і здаралася зь некаторымі маімі знаёмымі, якіх забылі папярэдзіць наконт гэтага. То, магчыма, таксовец з артыкула проста загаворваў пасажырам зубы, удаючы зь сябе “чэснага тружаніка” — соль зямлі і апірышча дзяржавы. Каб не западозрылі ў нячэснай гульні.
Што да “таталітарызму”, дык гэтае азначэньне ў адносінах да грамадзкага ладу ў Беларусі выкарыстоўвае, здаецца, адно сайт Хартыі-97. І цалкам памылкова. Насамрэч тут нават ня пахне таталітарызмам. Перад беларускім грамадзтвам ня ставіцца нейкай найвышэйшай мэты, дзеля дасягненьня якой мабілізуюцца ўсе грамадзяне без выключэньня. Ідэалёгія існуе, але яна нагэтулькі расплывістая і цьмяная, што жалю варта. Пра татальны кантроль за жыцьцём асобы ў Беларусі таксама сьмешна казаць. Як і пра арганізаваны масавы тэрор супраць іншадумцаў.
Аўтарка артыкула нібыта таксама ставіць пад сумнеў гэты “таталітарызм”. Але зь іншых прычынаў. Падобна, што ў яе ўяўленьні таталітарызм — гэта калі людзям побытава жывецца дрэнна. Калі ж людзі побытава жывуць няблага — значыць, тое не таталітарызм. І не дыктатура, бо гэтыя паняткі аўтарка не адрозьнівае.
Тым часам яна сама дэманструе таталітарны тып сьвядомасьці. Згодна зь якім грамадзтва павінна быць аднародным і аднадумным. А любыя праявы дысыдэнцтва — заганныя. І ўласьцівыя могуць быць толькі гнюсным адшчапенцам. Пра што сьведчыць канцоўка артыкула — аўтарка відавочна згодная з таксоўцам, няважна, прыдуманым або не.
А ўвогуле, што тут доўга рады радзіць — “Праўда” яна і ёсьць “Праўда”. Памятаеце стары савецкі анэкдот? “Газэта, у якой хлусьня пачынаецца ўжо з назвы” :) — такім чынам пракамэнтаваў артыкул блогер rastaev.
Аднак беларускія блогеры выказваюць недавер ня толькі “Праўдзе”. У суполцы “Беларуская палітыка” marcinkiewicz зладзіў апытанку на тэму: “Які беларускі сайт вы лічыце найбольш ілжывым?” Прапанаваўшы выбраць сярод сайтаў sb.by (газэты “СБ-БС”), tvr.by (тэлеканалу БТ), nv-online.info (газэты “Народная воля”), charter97.org (Хартыі-97) альбо пазначыць іншы. Прагаласавала 72 блогеры. Найбольшую колькасьць галасоў (52,8%) атрымаў сайт Хартыі-97.
Гэта не азначае, быццам “СБ-БС” і “БТ” карыстаюцца даверам сярод блогераў. Наадварот, мяркую, зь імі проста “ўсё ясна” паводле азначэньня, няма пра што казаць. На сайт жа Хартыі-97 ускладаюцца пэўныя спадзевы як на альтэрнатыўную крыніцу інфармацыі. І гэтыя спадзевы, падобна, не апраўдваюцца.
Як вядома, каардынатар рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня “За Саюз і камуністычную партыю Саюзу” Леанід Школьнікаў абвясьціў добраахвотны збор сродкаў на тое, каб усталяваць у Менску помнік Сталіну. А блогер istoriograf знайшоў патэнцыйнае абгрунтаваньне такому кроку ў заключнай прамове наркама па справах нацыянальнасьцяў І.В. Сталіна на Х зьезьдзе РКП(б) у 1921-м годзе:
“Я маю запіску аб тым, што мы, камуністы, нібыта насаджаем беларускую нацыянальнасьць штучна. Гэта няслушна, таму што існуе беларуская нацыя, у якой ёсьць свая мова, адрозная ад расейскай, з-за чаго падняць культуру беларускага народу можна толькі на ягонай мове. Такія самыя прамовы гучалі гадоў пяць таму пра Ўкраіну, пра ўкраінскую нацыю. А нядаўна яшчэ гаварылася, што ўкраінская рэспубліка і ўкраінская нацыя — прыдумка немцаў. Між тым ясна, што ўкраінская нацыя існуе, і разьвіцьцё яе культуры — абавязак камуністаў. Нельга ісьці насуперак гісторыі. Ясна, што калі ў гарадах Украіны дасюль пераважаюць расейскія элемэнты, дык зь цягам часу гэтыя гарады будуць непазьбежна ўкраінізаваныя. Гадоў сорак таму Рыга ўяўляла зь сябе нямецкі горад, але паколькі гарады растуць за кошт вёсак, а вёска ёсьць захавальніцай нацыянальнасьці, то цяпер Рыга — чыста латыскі горад. Тое ж самае будзе зь Беларусьсю, у гарадах якой пераважаюць небеларусы”.
Блогер дадае:
“Э. Кар у “Гісторыі савецкай Расеі” пракамэнтаваў гэтую прамову наступным чынам: “Гэта быў, мажліва, найбольш скрайні, ва ўсялякім разе ў Эўропе, прыклад выкарыстаньня прынцыпу самавызначэньня нацыяў з мэтай ня столькі задаволіць, колькі выклікаць нацыянальную самасьвядомасьць”.
Такая пастаноўка пытаньня выклікала шмат пярэчаньняў:
“А чаму б тады, прабачце, кайзэру помнік не ўсталяваць? Ня варта зьмешваць ідэалягічную мішуру і палітычны разьлік у стварэньні квазідзяржавы і самасьвядомасьць нацыі”. (n1e )
“За што помнік? За канстатацыю фактаў? Ці за тое, што праз шаснаццаць гадоў “культуру беларускага народу” ўздымалі своеасаблівым чынам, адстрэльваючы відавочна некультурных?.. Да таго ж нават з прыведзенага ўрыўку бачна, што “айцец усіх народаў” дбае не пра разьвіцьцё беларушчыны, а пра тое, каб з дапамогай беларусаў выціснуць больш небясьпечны элемэнт з гарадоў заходніх губэрняў, то бок габрэяў і палякаў”. (paabapal)
“Трызьненьне сівой кабылы!” (jan_no)
Тым ня менш факт застаецца фактам: дзеля чаго б тое ні рабілася, але бальшавіцкая Масква і Сталін як адзін зь яе прадстаўнікоў спрычыніліся да ўтварэньня беларускай дзяржаўнасьці. І стымулявалі нацыянальную самасьвядомасьць. Што, дарэчы, было не заўсёды даспадобы паспалітаму беларускаму люду. Блогер istoriograf цытуе ўспаміны Мікалая Ўлашчыка:
“Вёска 1920—1921 гг. калі і ведала, што яна знаходзіцца ў межах Беларускай рэспублікі, то выпадкова, і не надавала гэтаму значэньня. Рэальным, што дайшло да вёскі ў гэтым кірунку, было тое, што пачалі адчыняцца (ці перарабляцца) беларускія школы. Гэта якраз выклікала найбольш размоў, а яшчэ найбольш зьдзіўленьня: раней вучыліся, каб навучыцца гаварыць хораша, а зараз і ў школе сталі гаварыць “па-просту”, то наліха такая школа! Як з настаўнікаў, так і зь сялян такіх, хто б прывітаў навучаньне на роднай мове, было занадта мала”.
Такім чынам, бальшавікоў і асабіста таварыша Сталіна можна лічыць папярэднікамі Лукашэнкі, які цяпер у іншых умовах зьвярнуўся да гэтай палачкі-выручалачкі. Як піша блогер iten: “Дзеля таго каб спалучыць “два народы”, каб атрымаць дадатковую легітымацыю, а дакладней, растварыць пратэстную групу”. Напэўна, калі ўспрымаць Лукашэнкава неспадзяванае навяртаньне як безумоўнае дабро і дараваць яму за гэта “асобныя недахопы”, лягічным будзе выглядаць адначасовае прызнаньне Сталіна “сейбітам справаў добрых”. Прынамсі часткова. У памерах, скажам, ня помніка, але бюста.
Або — адмовіцца ад ідэі ўхваленьня цэнтралізаванай беларусізацыі з царскай ласкі як мэханічнага навязваньня прымусовай уніфікаванасьці зь нейкай трэцяй мэтай. Што мала чым адрозьніваецца ад русыфікацыі. Замест гэтага рабіць стаўку на беларусізацыю зьнізу, праз пэрсанальныя і грамадзкія ініцыятывы. Зрэшты, трэба ўсьведамляць, што гэта азначае адмову ад нацыяналізму, бо ён і ёсьць нічым іншым, як “цэнтралізаваным навязваньнем прымусовай уніфікаванасьці з трэцяй мэтай”.
Тацьцяна Елавая піша, што: “Адбыўся крадзеж каштоўнасьцяў: за апошнія два гады былі манапалізаваныя практычна ўсе традыцыйныя козыры апазыцыі, сёньня ёй амаль няма да чаго апэляваць. Адпаведна, альтэрнатыўнага варыянту будучыні не існуе (ён робіцца ўсё болей падобным да афіцыйнага). Навошта электарату выбіраць тое самае, толькі пад іншай назваю? Адказ відавочны — няма для чаго”.
Як на мой погляд, перажываць з гэтай нагоды трэба толькі тым, хто змагаецца за цэнтралізаваную ўладу, выкарыстоўваючы пэўныя каштоўнасьці ў якасьці прынады. Такія каштоўнасьці няцяжка скрасьці. Таму грош ім цана. Але сапраўдныя каштоўнасьці скрасьці немажліва. Трымаймася ж іх.
Набліжаецца старажытнае кельцкае сьвята — Хэлоўін, час баляваньня нячысьцікаў і злыдухаў. Сталіна мы ўжо выклікалі, але які Хэлоўін без кажаноў? Зрэшты, кажан, пра якога пойдзе гаворка, — не злавесная, а няшчасная істота. Кранальную гісторыю распавядае блогерка skygirl:
“Учора ўначы муж адчыняў вакно ў пад'езьдзе (шклопакет) і, як выявілася, прыціснуў кажана. Мы яго дасталі, але крыло фактычна адарванае. Мы ня ведалі, што рабіць, браць яго ў рукі або несьці ў кватэру баяліся з-за магчымых паразытаў (тым больш што ў кватэры котка і маленькае дзіця), але пакінуць паміраць або “дабіць, каб не пакутавала”, мы ня можам. Спрабавалі апрацаваць крыло зялёнкай, але кажан пішчэў і хапаўся за рэшткі крыла лапкамі. Паклалі яго назад у скрынку і пакінулі на ноч у пад'езьдзе... ня думалі, што дажыве да раніцы. Але зранку муж убачыў, што кажан выпаўз з скрынкі і павіс на краі, ну, як і належыць кажанам... і ён жывы. Лятаць цяпер ён ня зможа, пакінуць на вуліцы — зьядуць каты. Што рабіць? Куды зьвяртацца? Патэлефанавалі нейкай жанчыне з таварыства абароны жывёлаў — яна сказала, што толькі катамі і сабакамі займаецца і нічога не падкажа... У вэтклініцы сказалі, што не займаюцца такімі выпадкамі, а ў заапарку лекар у адпачынку.
P.S. Адвезьлі кажана ў прыватную вэтклініку, там яму ампутавалі крыло. Зараз ён у нас на бальконе”.
На гэтым незвычайныя прыгоды кажана ня скончыліся. Праз пару дзён яго перадалі цягніком у Маскву, дзе ён трапіў у рукі жанчыны-хіраптэроляга — гэта навуковец, які займаецца адмыслова рукакрылымі. Жанчына назвала кажана — Бэла, у гонар Беларусі. І кажа, што ягоны стан задавальняльны, ён мае ўсе шанцы пражыць поўнае жыцьцё.
Мне ж прыгадаўся верш Паўлюка Багрыма. Пра якога Кастусь Чарнец напісаў быў: “Нейкі дзіўны чалавек, зусім і канчаткова беларус. Зь ягонага лёсу разумееш, што быць беларусам — гэта вырак. Застаўся ад яго толькі адзін (!!!) верш і чорная чыгунная жырандоля ў касьцёле. У вёсцы Крошын”.
[...]Каб я каршуном радзіўся,
Я бы без паноў абыўся:
У паншчыну б не пагналі,
У рэкруты б не забралі
І ў маскалі не аддалі.
Мне пастушком век ня быці,
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расьці баюся,
Дзе ж я, бедны, абярнуся?
Ой, кажане, кажане!
Чаму ж ня сеў ты на мяне?
Каб я большы не падрос
Ды ад бацькавых калёс.
Кастусь падсумоўвае: “Спраўдзілася зь дзіцячай малітвы прынамсі палова. Ужо пасядзеў на нас кажан!” Анягож, пасядзеў. Маленькімі зрабіліся, ледзь бачнымі.... Уладзімер Сьцяпан піша:
“Беларусы нараджаюцца ў шапках...
У шапках растуць, жывуць і паміраюць. Вядома, ходзяць і зь непакрытай галавой, кудзеркамі трасуць, лысінай бліскаюць. Носяць капелюшы, панамкі, бэйсболкі, картузы, кепкі,барэты, хусткі, пілёткі, каскі, скафандры…
Але ўсе гэтыя галаўныя ўборы-прыстасаваньні беларусы надзяюць паверх той, атрыманай пры зьяўленьні на сьвет, той адзінай, якая і робіць беларусаў адметнымі на вялікай зямлі.
Шапку, атрыманую пры нараджэньні, мала хто можа скінуць, павесіць на цьвік. Адзінкі зь мільёнаў, толькі адзінкі…
Беларусы, скідайце свае шапкі! Шапкі-невідзімкі!”
Але хтосьці з нас ужо навучыўся не баяцца кажаноў, больш за тое — спачуваць і дапамагаць ім. Па-даросламу, не хаваючыся ў шапцы-невідзімцы. Адно шкада, што беларускія кажаны дасюль вымушаныя шукаць паратунку ў Маскве. Няма хіраптэролягаў у сваёй айчыне.

СТАЛІН ЯК АЙЦЕЦ-ЗАСНАВАЛЬНІК БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ

Хто за?

БЕЛАРУСКАГА КАЖАНА ЎРАТАВАЛІ Ў МАСКВЕ