Гэтым тыднем расейскія блогеры зацята абмяркоўвалі забойства і пахаваньне з урачыстасьцямі на Ваганькаўскіх могілках «легендарнага прадстаўніка расейскай крымінальнай эліты» Вячаслава Іванькова (Япончыка). Беларускія ж блогеры засталіся (цяпер можна сказаць — «традыцыйна») ў баку ад гэтай эпахальнай падзеі. За рэдкімі выключэньнямі.
З тае нагоды, што ў адной расейскай стужцы навінаў Япончык быў названы «бізнэсоўцам», блогер vadim_i_z горка ўздыхнуў: «Бедная Расея».
Калісьці Бэртальт Брэхт рытарычна выгукнуў: што значыць рабунак банку, у параўнаньні з заснаваньнем банку? Адзін з герояў ягоных пьесаў, бандыт, перад сьмяротным пакараньнем рупліва вывучаў бухгальтарскую кнігу сваёй банды — не раўнуючы, як сумленны бізнэсоўца. То чаму ж не.
А lesnoi_slon прапануе ўвесьці нарэшце зь беднай Расеяй мяжу: «Жудасна было назіраць за пахаваньнем Япончыка. Я, канешне, жадаю Расеі найхутчэйшага развалу, але тое, як гэтая недаімпэрыя развальваецца, пужае. Дзе яшчэ ўсе тэлеканалы ў праймтайм будуць паказваць „галоўную навіну“ — хаўтуры злодзея, дзе яшчэ гэтага злодзея будуць хаваць у „пантэоне“ — на самых ганаровых могілках краіны, дзе яшчэ злодзея будуць хаваць пад паўтарамэтровым дзяржаўным сьцягам? А разьвітаньне са злодзеем у царкве? РПЦ чарговым разам паказала свой сапраўдны твар — за грошы адпусьцяць грахі хоць самому чорту. Пакуль ня позна, трэба ставіць на мяжы з Рашкай калючы дрот і вышкі з кулямётчыкамі. Нядоўга засталося чакаць на ўсялякую навалач, якая пачне бегчы са сваёй радзімы, якая ідзе да дна».
Камэнтатары амаль адзінадушна зь ім пагадзіліся, таму запярэчыць давядзецца мне. Так, крыміналізаванасьць расейскага грамадзтва можа выклікаць непакой. Але, ці сапраўды гэтая зьява ўнікальная і абавязкова сьведчыць аб тым, што краіна стаіць на парозе каляпсу? Ані. Як вядома, «якудза» ў Японіі і «коза ностра» ў Італіі шчыльна зьвязаныя з эканамічным і палітычным жыцьцём гэтых краінаў. І ў ЗША, прынамсі ў мінулым стагодзьдзі, мафія таксама адыгрывала значную ролю. На хаўтурах аднаго з найбольш магутных амэрыканскіх мафіёзі італьянскага паходжаньня — Карла Гамбіно ў 1976-ым годзе прысутнічала больш за дзьве тысячы чалавек, у тым ліку вядомыя палітыкі, судзьдзі і паліцэйскія. Што тычыць адпяваньня ў царкве, яно зусім ня роўнае адпушчэньню грахоў. І царства нябеснага не гарантуе.А Хрыстос, ці ведаеце, ён такі дзівак. Для яго чыясьці падмочаная рэпутацыя — гэта зусім не праблема. Захоча, заплюшчыць на яе вочы. Як зрабіў гэта аднойчы для суседа па крыжы.
Ня тое бязьлітасныя зямныя ўладары, якія часам «вышэй за бога». Блогер stas_allov, галоўны адвакат і папулярызатар беларускай улады ў блогасфэры, зьвяртаецца да «братоў па СССР»: «Чаму ў Беларусі ўжо даўна няма ніякіх злодзеяў у законе, а ў вас ёсьць? Усё проста — як казаў Лукашэнка на адной з прэсканфэрэнцыяў, распавядаючы, як у Беларусі перамаглі арганізаваную злачыннасьць: „некаторых даводзілася расстрэльваць на месцы, ну а што зь імі яшчэ рабіць...“ Хіба злодзеі ў законе — людзі? Не, гэта жывёлы, для якіх адна дарога — у расход, без размоваў, правоў і законаў».
Чытачы блогу зь ліку расейскіх патрыётаў пляскалі ў ладкі і прасілі пазычыць ім Лукашэнку «хаця б на год». Зрэшты, знайшліся і тыя, хто выступіў у ролі адваката япончыкаў. Гэтак, блогерка kirschower напісала: «Крымінальныя аўтарытэты — гэта парадак, а не анархія. Парадак, вядома, спэцыфічны, але разгул злачыннасьці ў 90-ыя адбываўся менавіта ў сувязі з тым, што старая гіерархія абрынулася. Яны проста занялі яе месца».
Карацей, паднялі ўладу, якая валялася пад нагамі. У іх адныя, у нас — іншыя. Тут месца для япончыкаў не засталося, бо ўсё ўзяў пад кантроль мега-аўтарытэт, што не трываў канкурэнтаў. Дзякуючы гэтаму мы цяпер пазбаўленыя неабходнасьці глядзець і слухаць пра шматлікіх «злодзеяў у законе». Цалкам уся ўвага — аднаму.
Што лепей: многа, ці то адзін?
Арлекін, калі ў яго запыталіся, чаму ён аддае перавагу — каб яго калесавалі або павесілі, адказаў: я аддаю перавагу малочнаму супу.
А беларускія блогеры, якім на гэтым тыдні было не да суседзкіх «злодзеяў у законе», аддалі перавагу абмеркаваньню рэспубліканскага перапісу, што стартаваў 14-га кастрычніка. Дарэчы, Расея, паводле адшуканых palitekanom’am зьвестак, адмовілася ад правядзеньня перапісу, заплянаванага на 2010 год. Адклаўшы яго на тры гады «ў сувязі зь фінансавым крызісам». І хто тут прынц, а хто жабрак? Пры гэтым яшчэ знаходзяцца тыя, хто ня верыць, што Беларусь — квітнеючы аазіс пасярод пустэльні крызаў, дэфолтаў і банкруцтваў.
Як слушна заўважыла блогерка amberss «перапіс ад часоў Хрыста выклікаў у люда занепакоенасьць». Калі казаць пра перапіс, што адбываўся ў часы Хрыста, занепакоенасьць — гэта вельмі мякка сказана. Той перапіс, аб чым сьведчыць юдэйскі гісторык Ёсіф Флавій, выклікаў сапраўдны бунт, завадатарам якога быў нехта Юда Галілеянін. Ён пераканаў народ, што згода на перапіс можа весьці адно да большага нявольніцтва, бо ягоная сапраўдная мэта — павелічэньне падатковага цяжару, і без таго нялёгкага. Мусібыць, пераканаць юдэяў было проста. Бо ўсе яны ведалі пра тое, як на Ізраіль аднойчы абрынуўся мор, нібыта ў парадку пакараньня за перапіс, ініцыяваны царом Давідам.
На чым грунтавалася гэтая ўпэўненасьць у згубнасьці перапісу насельніцтва? З аднаго боку, на думцы, што даброты, дараваныя Богам, ня варта падвяргаць падрабязнаму аналізу. Іх трэба адно прымаць з удзячнасьцю і пашанай. А зь іншага, на боязі, што нейкія невядомыя сілы могуць скарыстаць запісаныя зьвесткі ў шкоду.
Калі першая прычына скептычнага стаўленьня да перапісу страціла актуальнасьць, другая і пасюль здольная спарадзіць паняверку. У актыўных абмеркаваньнях на форуме парталу tut.by у якасьці галоўнай прычыны нежаданьня браць удзел ў перапісе часьцей за ўсё фігуруе падазрэньне, быццам «усё, што вы скажаце, можа быць скарыстана супраць вас».
«Шматвекавая гісторыя нашай краіны і нават кароткая гісторыя ўласнага жыцьця многіх навучыла таму, што зь дзяржавай лепей быць асьцярожнымі, не высоўвацца, меней сваё існаваньне дэкляраваць. Хто ведае, куды гэтыя дадзеныя пойдуць? Сем разоў мер і то ня вер...» — выказаўся ўдзельнік форуму lucksha
Апытанка на форуме tut.by засьведчыла, што 57% тых, хто прагаласаваў, наогул не жадаюць адказваць на пытаньні перапісу. Стваральнік апытанкі палічыў гэта яскравым паказчыкам узроўню даверу да ўладаў. Зь першых рук: перапісчыца kisa_anuta кажа, быццам на яе ўчастку з 806 дзьвярэй 215 засталіся замкнёнымі.
Блогерка dolka777 таксама бачыць ва ўладнай ініцыятыве падступную падаплёку:
«Дзіўна, што ў пытаньні пра крыніцы даходу няма варыянтаў:
1. Наркагандаль
2. Кантрабанда
3. Гульня на біржы Форэкс
4. Выйгрыш у інтэрнэт-казіно
5. Іншы нелегальны бізнэс
(Патрэбнае падкрэсьліць)
Дзяржава, відаць, пакутліва спрабуе адказаць на пытаньне, як пры сярэднім беларускім заробку і коштах на прадукты, на 20% вышэйшых, чым у Францыі, грамадзяне Беларусі прымудрыліся: а) харчавацца; б) чысьценька апранацца; в) гадаваць дзяцей; г) аплочваць кватэру. Ня кажучы пра ўсё астатняе. А калі прымудрыліся, напэўна ж у іх ёсьць патаемныя шчыліны ў сусьветным грашовым патоку, якія трэба ўлічыць, канфіскаваць і пусьціць у належнае рэчышча«.
Зрэшты, dolka777 гіранічна ставіцца да гэтай мажлівасьці, заўважаючы, што ўсяму віной, мусібыць, ейная параноя, а правядзеньне перапісу насамрэч абумоўленае адно бягучым астралягічным момантам:
«І вынікі перапісу адыдуць у нябыт, як адышлі ў нябыт вынікі перапісу 0001 году ад Хрыстовага Нараджэньня. Ніхто ня будзе вышукваць крыніцы даходу і праводзіць інтэрнэт у раён, дзе перапіс выявіў наяўнасьць вялікай колькасьці кампутараў. Увогуле, дадзеныя пра колькасьць кампутараў у хатніх гаспадарках безнадзейна састарэюць: калі вынікі будуць канчаткова падрахаваныя, кампутары сумясьцяцца з тэлевізарамі, мабільнікамі і робатамі-пыласосамі, а таксама са штучнымі навагоднімі елкамі, робатамі-нянямі ды іянізатарамі паветра. І грувасткае слова «кампутар» заменяць на простае імя кшталту «Вані». Вані будуць пеставаць дзяцей, пыласосіць падлогу, тэлефанаваць вашым сябрам і распавядаць пра тое, як у вас усё кепска. Тэлефанаваць вашым бацькам і распавядаць, як у вас усё добра. Тэлефанаваць вашым дзецям і прасіць іх УСЁ распавесьці. Тэлефанаваць крэдыторам з просьбай перанесьці аплату іпатэкі на наступнае тысячагодзьдзе.
Што будуць рабіць людзі ў гэты час, я ня ведаю. Напэўна, што-небудзь вельмі прыемнае, азартнае і няцяжкае».
Але, пакуль тое будзе, блогерка рэкамэндуе павярнуць сытуацыю на сваю карысьць. Яна прыгадвае, што за савецкім часам існавала такая народная традыцыя: калі найвышэйшай уладзе для нейкіх сваіх невядомых мэтаў патрабаваўся подпіс грамадзяніна, той мог высунуць ультыматум уладам мясцовым — маўляў, ня выправіце хібы ў сваёй працы, нічога рабіць ня буду і сапсую вам статыстыку. Нібыта спрацоўвала. Дык карыстайцеся:
«1. У кватэры недастаткова цёпла.
Як даць рады: адмова перапісвацца пакуль: а) не даўмеюцца ўцяпліць фасад; б) не адрамантуюць батарэі
2. Адсутнасьць дзіцячай пляцоўкі каля дому або зламаныя арэлі.
Як даць рады: адмова перапісвацца, пакуль не давядуць да ладу арэлі». і г.д.
Блогерка taniapegasava, якая піша на трасянцы, нядаўна афіцыйна прызнанай на самым вышэйшым узроўні, не разумее, «зачэм вот такія вапросы чэрэсчур точныя»:
«Вот к прымеру: падробнае апісаніе жылога памяшчэнія. І зачэм эта гасударству знаць, гдзе стаіць мой стол ці шафа? Вот адвечу, а патом рэшу пераставіць усё — дык што, саврала значыцца. Што-то тут не то? Вот абясніце, зачэм эта ім нада знаць? Вон Людка кажны дзень краваці таскае па дому, усё пераставляе, дык што ей атвечаць? Хіба на этат вапрос так: «Апісываю: каля акна, што выходіць на падворак, стаіць стол, хаця вчэра он стаял каля акна, што выходіть на вуліцу, а вот сёння вечарам будзе стаяць бліжэй да печы, бо ад акна дуіць, восень жа на уліцы.»
Тымчасам блогер veter_r_r нелаяльна і непаліткарэктна называе задуму з перапісам «глупствам». «Я разумею, — піша ён, — калі такімі мерапрыемствамі бавіўся СССР. Кампутараў не было, базаў дадзеных таксама, краіна вялікая, ці мала дзе якія-небудзь стараверы замкнуліся і маўчаць. Уся краіна зь цікавасьцю сачыла па ТВ, як перапісваюць сям’ю Лыкавых у тайзе». А ў сёньняшняй Беларусі, на думку блогера, ня варта адрываць ад вучобы тысячы студэнтаў, каб даведацца са словаў грамадзянаў (якія ўсё роўна не захочуць паведамляць кампрамэтуючыя, то бок сапраўдныя зьвесткі) інфармацыю, якая «даўна ўжо ёсьць у 30 экзэмплярах у розных дзяржаўных ворганах».
Сярод іншых пытаньняў у анкеце, блогера, паводле ягоных словаў, «проста забіла» пытаньне: «Колькі дзяцей вы нарадзілі (лік жыванароджаных дзяцей)». У дыскусіі зь перапісчыцай, якая спрабавала давесьці, што гэты тэрмін зь юрыдычнага і мэдычнага пункту гледжаньня цалкам правільны, veter_r_r заўважыў: «Можа быць ён сто разоў правільны. Але выкарыстоўваць тэрмін „жыванароджаныя“ ў адносінах да людзей у мяне язык не павернецца. Гэта больш дарэчна пры падліку сьвіньняў на фэрме, прабачце. Ня дай бог, трапіце ў сям’ю, дзе нарадзілася мёртвае дзіця. Зразумееце, што фармулёўкі маюць значэньне».
Быць альбо ня быць перапісаным — вырашаць вам. Карыстаючыся нагодай, хачу сказаць, што асабіста мяне дратуе комплекс цяля зь вядомага савецкага мультфільму. Ці памятаеце, «ён мяне падлічыў!»? Гэта ж ня проста так, а нейкі архетыповы страх. Страх быць зьведзеным да лічбы статыстыкі, да адсотку, нейкіх агульных паказьнікаў — амаль на нішто...
Наўрад ці перад вамі ў бліжэйшы час паўстаньне гэтае пытаньне. Але яно паўстала перад тысячамі студэнтаў, якіх дзяржава выкарыстоўвае ў якасьці перапісчыкаў. Шмат хто зь іх скардзіўся ў блогах на свой гаротны лёс. Упіраючы на тое, што ўсё гэта незаконна, яны не хацелі, плата маленькая, праца цяжкая, надвор’е кепскае, у дамах тыповай забудовы іх чакае злавеснае «быдла» і г.д. Ах, каб зь іх вантробы вытрыбушыла, з гэтай дзяржавы, з гэтага ураду і з гэтага кіраўніцтва ўнівэрсытэту! Але нідзе мне на вочы ня трапіўся запіс, у якім скаржнік-студэнт напісаў бы, што ён зьбіраецца супрацьстаяць самавольству адміністрацыі і ня пойдзе на кампраміс. Сказаў не — значыць не! Ня маеце права. Нават платныя студэнты — маўчаць. У блогах выгаворваюцца, а па месцы вучобы зашываюць вусны. «Такая ўжо краіна, нічога не паробіш...» — апраўдваюцца.
Блогер zaranok трапна выказаўся наконт гэтага апраўданьня:
«Прыйшоў да прыкрай высновы, што найбольш частае апраўданьне, якое даводзіцца ў Беларусі чуць — гэта “вы што ня ведаеце, у якой краіне жывяце?”
Ім прыкрываюцца грубыя касіркі на аўтавакзалах; кіроўцы маршрутак з паламанымі дзьвярыма; дэканы, якія выганяюць студэнтаў з ВНУ; “неабыякавыя маладзёны”, якія даўно расьпісаліся ў сваёй нікчэмнасьці. Гэты сьпіс можа цягнуцца даволі доўга.
Прывыклі перакідваць усе праблемы і іх вырашэньні на “абстрактную дзяржаву”, забываючыся, што менавіта нашы ўчынкі і паводзіны ўва многім вызначаюць у якой краіне мы жывем«.
Банальнасьць? Можа і так. Але часам банальнасьць — гэта проста стомленая ісьціна.
І гэтыя студэнты, якія ня здолелі настаяць на сваім, патрабуюць у сеціве ад іншых, каб яны, у сваю чаргу, не «качалі правы». Не адмаўляліся перапісвацца, бо ў перапісчыка няма ахвоты прыходзіць да вас некалькі разоў, не патрабавалі беларускамоўных блянкаў, бо іх усё роўна няма, а вы і па-расейску ўсё разумееце, адказвалі на ўсе пытаньні, бо перапісчык стомлены і яму хочацца дадому, не тлумілі галавы, выдумваючы нефарматную нацыянальнасьць і г.д.
Такім чынам перадаецца вірус канфармізму ад чалавека да чалавека.
Ці то, можа, пашкадаваць? Небясьпечная і цяжкая іхняя праца. Прыгонны перапісчык bubonique сьведчыць:
«Значыцца, перапіс. У мяне — тры камуналкі. Я ня ведаў, што гэты твор авангардна-абстрактнага псыхадэлу дасюль існуе. Заходжу. Сядзяць, наліваюць. Я мармычу: ня трэба, мне яшчэ працаваць, дый увогуле нельга. Хочацца! Але нельга. Мужык Х (крыху п’яны): дык ты, падла, ня хочаш са мной піць?! Очань хачу піць, кажу, але ж прымушаюць хадзіць «удакладняць зручны для вас час з 14 да 24». Выбавіў званок ад маці — яна сказала, што інструктар патрабуе зьявіцца па месцы стацыянару. Пакуль, прыгажунчык, яшчэ сустрэнемся.
Яшчэ была бабуля. Калі яна адчыніла, і я запытаўся пра «зручны для вас час з 14 да 24», яна заплакала і схавалася ў цемры сваіх апартамэнтаў, бразнуўшы дзьвярыма перад маім тварам.
Ну, гэта прыгоды, весела. Але гэтыя камуналкі і камуналы, якія там завісаюць, чамусьці нагналі на мяне дзікую нуду, падагналі да горла камяк і ўвогуле страшэнна мяне зьнясілілі».
Суцэльны экзыстэнцыялізм. Па курсе філязофіі згадзілася б.
У суполцы minsk_by блогерка innakid занепакоена пытаецца: «Спадарства, мо хто з вас людзей перапісвае? Пагаворваюць, што кагосьці сабака ўкусіў... кагосьці ўдарылі. Спадзяюся, што ўсё гэта плёткі, але ўсё-ткі, цікава, ці выплочваюць страхоўку?»
Што тут пачалося...
«Гавораць, гаспадар нацкаваў сабаку на бедную перапісчыцу за тое, што яна не спыталася, якой маркі ў яго мабіла. А ён адмыслова для перапісу новую набыў, думаў выпендырыцца, калі пытацца будуць. Ну, выпіў крыху з радасьці, што паўкабана прыдбаў, а гэтая цётка ані пра кабана, ані пра мабілу не запыталася... А ўчора па Белсаце сказалі, што Севярынец даў загад ламаць пальцы тым перапісчыкам, якія па-беларуску ня будуць размаўляць». (l_u_f_t)
«Севярынец яшчэ нібыта казаў, што ўлады падрыхтавалі фальшывыя блянкі апытаньняў. Падтасавалі вынікі перапіс — ясная рэч. А ўвесь гэты цырк патрэбны адно дзеля таго, каб зьняць адбіткі пальцаў у тых, хто ня здаў. Ім падсоўваюць шарыкавыя асадкі для подпісу, а потым здымаюць зь іх адбіткі». (mojo_fm)
«Дарэчы, фарба на асадках — радыёактыўная. Завод, на якім яе выраблялі, раней радон выпускаў, там цяпер фаніць усё». (l_u_f_t)
«Перапісчыкі — расходны матэрыял для ўладаў. Яны ж першымі памруць. Куды толькі глядзіць Эўразьвяз?!» (mojo_fm)
«У Буда-Кашэлёва, кажуць, зьелі перапісчыка...» (pvsh)
«Перапісчыкі захапіліся перапісваньнем і падчас перапісу перапісалі канстытуцыю — з учорашняга дня наша Рэспубліка стала манархіяй (Лукашэнка шчыра дзівіцца)» (setska)
Тым ня менш, статус перапісчыка мае свае выгоды. У той самай суполцы той самы mojo_fm распавёў байку пра тое, як да яго прыйшла перапісчыца і рознымі абхаднымі манэўрамі спустошыла палову ягонай лядоўні (марынаваныя гуркі, біфштэкс, аліўе, ікра кабачковая), а яшчэ і мыла «Палмаліў» з ваннай сьцягнула. А перапісаць не перапісала. Сказала, як быццам «памылілася ўчасткам».
Грамадзяне, будзьце пільнымі!
Хаця, можа, ёй бракуе харчаваньня? І ня варта скнарнічаць?
Мы баяліся, што гэты перапіс зьбіраюцца выкарыстаць як апошні цьвік у труну беларушчыны. Што яны адмыслова дадалі ў дужках да пытаньня пра родную мову тлумачэньне — «мова, якую вы засвоілі першай», каб падманутая большасьць абрала нарэшце расейскую. І ўлады займелі б на руках джокер, якім перайгралі б свайго самага небясьпечнага суперніка — Таварыства Беларускай Мовы. Вядома ж, адзінае, чаго не ставала ўладам дзеля канчатковай перамогі над беларушчынай — гэта лічбаў на паперцы. Таму мы зацята пачалі змагацца за лічбы. Забыўшыся, што азначае выраз «існаваць толькі на паперы».
Але галоўны вораг беларушчыны нечакана на ўсю рэспубліку першай роднай мовай назваў беларускую, а расейскую толькі «ну, таксама роднай». Больш за тое, ён легітымізаваў трасянку. На якую ў ТБМ ускладаюць спадзевы, як на гумус, на якім калі-небудзь будзе квітнець паўнавартасная беларуская мова. Спрэс усе блогеры-перапісчыкі паведамляюць пра тое, што большасьць апытваных запісвае роднай мовай беларускую. Нават ня ведаючы, хутчэй за ўсё, пра заклік «Назаві беларускую мову роднай!».
Мажліва, галоўны вораг беларушчыны раптам перадумаў. Але, мажліва, таксама, што мы змагаліся зь ветракамі. Ці то ня ў тым месцы шукалі падводныя камяні.
У любым выпадку, мы маглі памыляцца, столькі высілкаў аддаючы заклікам паставіць галачку ў патрэбным нам акенцы. Яны паставяць, і на гэтым супакояцца. І мы таксама супакоімся. А воз застанецца тамсама, дзе і стаяў. Адзінае што на паперы ўсё па-ранейшаму будзе выглядаць прыстойна.
Хто ведае, ці ня сталіся б сапраўдныя вынікі перапісу, якія паказалі б рэальнае становішча беларускай мовы ў Беларусі — зусім кволае і ненадзейнае — спускавым мэханізмам актыўных дзеяньняў па яе ратаваньні? Ня ўладаў, хаця гэта і ня выключана, што яны ўзяліся б за галаву: авой, што мы нарабілі! Не, найперш «зацікаўленых асобаў». Шмат хто зь якіх, падобна, замірыўся з тым, што беларуская мова дажывае свае апошнія дзянькі. Затое лічбы прыемна супакойваюць і закалыхваюць...
Арганізм, які не атрымлівае праўдзівай інфармацыі, прырэчаны.
На гэтую тэму пісаў Андрэй Рамашэўскі (ён жа b0rmann):
У мяне ўзьнікае ўражаньне, што шматлікія змагары за мову маюць праблему адрозьніць дзьве вельмі розныя рэчы: «я размаўляю па-беларуску» і «я напішу, што размаўляю па-беларуску». Таму спрабуюць доўгую й руплівую працу пашырэньня й прапаганды мовы падмяніць аднамесячнай агітацыяй аб тым, як запаўняць нейкую там перапісную анкету. Вядома, яно так прасьцей...
А ці дамапожа мове тое, калі пераканаем расейскамоўных запісацца беларускамоўнымі? Пачнуць яны з таго размаўляць па-беларуску? Дапаможа мове тое, калі чалавек, што нарадзіўся ў расейскамоўным асяродзьдзі, падмане сам сабе і статыстыку і запішацца беларускамоўным? Хлусьня можа весьці да кароткачасовага задавальненьня, але ніколі да перамогі.
Найгорш, гэта калі чалавек хлусіць сам сабе, а пасьля гэты самападман пераносіць на статыстыку. Мне, напрыклад, сапраўды цікавыя вынікі перапісу. Але сапраўдныя вынікі. Тыя, што ўзьніклі пад націскам агітацыі і гульняў з сумленьнем для мяне (і ня толькі для мяне) маюць тую ж самую інфармацыйную вартасьць, як і лукашэнкаўскія выбары.
Калі большасьць скажа, што родная мова расейская, а гэта будзе да таго яшчэ і праўдай, так гэта значыцца, што камусьці яшчэ працаваць і працаваць. Альбо вам хацелася б хуткага задавальненьня? На гэта ёсьць і прасьцейшыя рэцэпты, чым рабіць з перапісу галасаваньне».
Беларусь уваходзіць у сьпіс лідэраў па колькасьці самагубстваў на душу насельніцтва. Як пісаў Дастаеўскі: «Гэта, кажуць, так і трэба. Такі адсотак, кажуць, павінен сыходзіць штогод... кудысьці... да чорта, мусібыць, каб астатніх асьвяжаць і не перашкаджаць ім. Адсотак! Слаўныя ж у іх гэтыя слоўцы: яны такія заспакойлівыя, навуковыя. Сказана: адсотак, а значыць, няма чаго і турбавацца. Вось калі б якое іншае слова, ну тады... было б, можа, ня так спакойна...»
Няхай вас не заспакойвае гэтае навуковае слова. Калі вы чуеце ад кагосьці, што ён (яна) зьбіраюцца зьвесьці рахункі з жыцьцём — варта ўспрыняць гэтую пагрозу як мага болей сур’ёзна. Балоты, адносна невялікая колькасьць сонечных дзён, маніякальная чысьціня і запаволенае, амаль нерухомае сацыяльнае жыцьцё... як казаў мой былы настаўнік: «Беларусь — гэта месца, дзе добра сьпівацца або нарошчваць азадак». Жаданьне перарваць сабе жыцьцё ў такіх умовах можа аказацца непераадольным.
Гэтым тыднем я заўважыў запіс у сваёй фрэндстужцы, напісаны дваццацігадовым хлопцам, які казаў, што ён абсалютна спакойны, а значыць гатовы зьдзейсьніць самагубства. І што прычына палягае не ў падзеях апошніх гадзінах, днях, месяцах, а ва ўсім жыцьці ў цэлым. У якім яго ўжо болей нічога не чакае. Ён дае сабе заданьне ўголас: напісаць больш падрабязную запіску бацькам, паколькі цела знойдуць менавіта яны.
Я пішу яму кароткі камэнтар кшталту: «Э-э, пачакай, куды ты так хутка!» Пасьля чаго ён выдаляе свой журнал.
А ты раптам усьведамляеш, што ня ведаеш ані ягонага імя, ані нумара тэлефону, нават паштовай адрэсы ня ведаеш. І зрабіць нічога ня можаш.
Ён жа, аказваецца, апошнімі месяцамі пастаянна пісаў пра тое, як яму пагана. Атрымоўваючы пару-тройку камэнтароў, а часам і ніводнага. Табе ж было неяк не да яго, хаця, калі ты заносіў яго ў сьпіс фрэндаў, ён здаваўся табе вельмі цікавым, неардынарным блогерам. Згубіўся сярод сотняў іншых фрэндаў... Якія праз сваю вялікую колькасьць пераўтварыліся ў цьмяную масу. Дзе ж тут адрозьніш рысы асобнага твару, ня кажучы ўжо пра тое, каб прыслухацца да асобнага голасу і пачуць у ім сапраўдны боль.
Будзьце пільнымі — да тых, хто апынаецца побач з вамі. Прыглядайцеся ўважлівей. Сачыце, каб людзі наўкола не пераўтвараліся адно ў статыстычныя галачкі. І самі ня будзьце ў гэтым жыцьці адно статыстамі.
З тае нагоды, што ў адной расейскай стужцы навінаў Япончык быў названы «бізнэсоўцам», блогер vadim_i_z горка ўздыхнуў: «Бедная Расея».
Калісьці Бэртальт Брэхт рытарычна выгукнуў: што значыць рабунак банку, у параўнаньні з заснаваньнем банку? Адзін з герояў ягоных пьесаў, бандыт, перад сьмяротным пакараньнем рупліва вывучаў бухгальтарскую кнігу сваёй банды — не раўнуючы, як сумленны бізнэсоўца. То чаму ж не.
А lesnoi_slon прапануе ўвесьці нарэшце зь беднай Расеяй мяжу: «Жудасна было назіраць за пахаваньнем Япончыка. Я, канешне, жадаю Расеі найхутчэйшага развалу, але тое, як гэтая недаімпэрыя развальваецца, пужае. Дзе яшчэ ўсе тэлеканалы ў праймтайм будуць паказваць „галоўную навіну“ — хаўтуры злодзея, дзе яшчэ гэтага злодзея будуць хаваць у „пантэоне“ — на самых ганаровых могілках краіны, дзе яшчэ злодзея будуць хаваць пад паўтарамэтровым дзяржаўным сьцягам? А разьвітаньне са злодзеем у царкве? РПЦ чарговым разам паказала свой сапраўдны твар — за грошы адпусьцяць грахі хоць самому чорту. Пакуль ня позна, трэба ставіць на мяжы з Рашкай калючы дрот і вышкі з кулямётчыкамі. Нядоўга засталося чакаць на ўсялякую навалач, якая пачне бегчы са сваёй радзімы, якая ідзе да дна».
Камэнтатары амаль адзінадушна зь ім пагадзіліся, таму запярэчыць давядзецца мне. Так, крыміналізаванасьць расейскага грамадзтва можа выклікаць непакой. Але, ці сапраўды гэтая зьява ўнікальная і абавязкова сьведчыць аб тым, што краіна стаіць на парозе каляпсу? Ані. Як вядома, «якудза» ў Японіі і «коза ностра» ў Італіі шчыльна зьвязаныя з эканамічным і палітычным жыцьцём гэтых краінаў. І ў ЗША, прынамсі ў мінулым стагодзьдзі, мафія таксама адыгрывала значную ролю. На хаўтурах аднаго з найбольш магутных амэрыканскіх мафіёзі італьянскага паходжаньня — Карла Гамбіно ў 1976-ым годзе прысутнічала больш за дзьве тысячы чалавек, у тым ліку вядомыя палітыкі, судзьдзі і паліцэйскія. Што тычыць адпяваньня ў царкве, яно зусім ня роўнае адпушчэньню грахоў. І царства нябеснага не гарантуе.
А Хрыстос, ці ведаеце, ён такі дзівак. Для яго чыясьці падмочаная рэпутацыя — гэта зусім не праблема.
Ня тое бязьлітасныя зямныя ўладары, якія часам «вышэй за бога». Блогер stas_allov, галоўны адвакат і папулярызатар беларускай улады ў блогасфэры, зьвяртаецца да «братоў па СССР»: «Чаму ў Беларусі ўжо даўна няма ніякіх злодзеяў у законе, а ў вас ёсьць? Усё проста — як казаў Лукашэнка на адной з прэсканфэрэнцыяў, распавядаючы, як у Беларусі перамаглі арганізаваную злачыннасьць: „некаторых даводзілася расстрэльваць на месцы, ну а што зь імі яшчэ рабіць...“ Хіба злодзеі ў законе — людзі? Не, гэта жывёлы, для якіх адна дарога — у расход, без размоваў, правоў і законаў».
Чытачы блогу зь ліку расейскіх патрыётаў пляскалі ў ладкі і прасілі пазычыць ім Лукашэнку «хаця б на год». Зрэшты, знайшліся і тыя, хто выступіў у ролі адваката япончыкаў. Гэтак, блогерка kirschower напісала: «Крымінальныя аўтарытэты — гэта парадак, а не анархія. Парадак, вядома, спэцыфічны, але разгул злачыннасьці ў 90-ыя адбываўся менавіта ў сувязі з тым, што старая гіерархія абрынулася. Яны проста занялі яе месца».
Карацей, паднялі ўладу, якая валялася пад нагамі. У іх адныя, у нас — іншыя. Тут месца для япончыкаў не засталося, бо ўсё ўзяў пад кантроль мега-аўтарытэт, што не трываў канкурэнтаў. Дзякуючы гэтаму мы цяпер пазбаўленыя неабходнасьці глядзець і слухаць пра шматлікіх «злодзеяў у законе». Цалкам уся ўвага — аднаму.
Што лепей: многа, ці то адзін?
Арлекін, калі ў яго запыталіся, чаму ён аддае перавагу — каб яго калесавалі або павесілі, адказаў: я аддаю перавагу малочнаму супу.
А беларускія блогеры, якім на гэтым тыдні было не да суседзкіх «злодзеяў у законе», аддалі перавагу абмеркаваньню рэспубліканскага перапісу, што стартаваў 14-га кастрычніка. Дарэчы, Расея, паводле адшуканых palitekanom’am зьвестак, адмовілася ад правядзеньня перапісу, заплянаванага на 2010 год. Адклаўшы яго на тры гады «ў сувязі зь фінансавым крызісам». І хто тут прынц, а хто жабрак? Пры гэтым яшчэ знаходзяцца тыя, хто ня верыць, што Беларусь — квітнеючы аазіс пасярод пустэльні крызаў, дэфолтаў і банкруцтваў.
БЫЦЬ АЛЬБО НЯ БЫЦЬ ПЕРАПІСАНЫМ
Як слушна заўважыла блогерка amberss «перапіс ад часоў Хрыста выклікаў у люда занепакоенасьць». Калі казаць пра перапіс, што адбываўся ў часы Хрыста, занепакоенасьць — гэта вельмі мякка сказана. Той перапіс, аб чым сьведчыць юдэйскі гісторык Ёсіф Флавій, выклікаў сапраўдны бунт, завадатарам якога быў нехта Юда Галілеянін. Ён пераканаў народ, што згода на перапіс можа весьці адно да большага нявольніцтва, бо ягоная сапраўдная мэта — павелічэньне падатковага цяжару, і без таго нялёгкага. Мусібыць, пераканаць юдэяў было проста. Бо ўсе яны ведалі пра тое, як на Ізраіль аднойчы абрынуўся мор, нібыта ў парадку пакараньня за перапіс, ініцыяваны царом Давідам.
На чым грунтавалася гэтая ўпэўненасьць у згубнасьці перапісу насельніцтва? З аднаго боку, на думцы, што даброты, дараваныя Богам, ня варта падвяргаць падрабязнаму аналізу. Іх трэба адно прымаць з удзячнасьцю і пашанай. А зь іншага, на боязі, што нейкія невядомыя сілы могуць скарыстаць запісаныя зьвесткі ў шкоду.
Калі першая прычына скептычнага стаўленьня да перапісу страціла актуальнасьць, другая і пасюль здольная спарадзіць паняверку. У актыўных абмеркаваньнях на форуме парталу tut.by у якасьці галоўнай прычыны нежаданьня браць удзел ў перапісе часьцей за ўсё фігуруе падазрэньне, быццам «усё, што вы скажаце, можа быць скарыстана супраць вас».
«Шматвекавая гісторыя нашай краіны і нават кароткая гісторыя ўласнага жыцьця многіх навучыла таму, што зь дзяржавай лепей быць асьцярожнымі, не высоўвацца, меней сваё існаваньне дэкляраваць. Хто ведае, куды гэтыя дадзеныя пойдуць? Сем разоў мер і то ня вер...» — выказаўся ўдзельнік форуму lucksha
Апытанка на форуме tut.by засьведчыла, што 57% тых, хто прагаласаваў, наогул не жадаюць адказваць на пытаньні перапісу. Стваральнік апытанкі палічыў гэта яскравым паказчыкам узроўню даверу да ўладаў. Зь першых рук: перапісчыца kisa_anuta кажа, быццам на яе ўчастку з 806 дзьвярэй 215 засталіся замкнёнымі.
Блогерка dolka777 таксама бачыць ва ўладнай ініцыятыве падступную падаплёку:
«Дзіўна, што ў пытаньні пра крыніцы даходу няма варыянтаў:
1. Наркагандаль
2. Кантрабанда
3. Гульня на біржы Форэкс
4. Выйгрыш у інтэрнэт-казіно
5. Іншы нелегальны бізнэс
(Патрэбнае падкрэсьліць)
Дзяржава, відаць, пакутліва спрабуе адказаць на пытаньне, як пры сярэднім беларускім заробку і коштах на прадукты, на 20% вышэйшых, чым у Францыі, грамадзяне Беларусі прымудрыліся: а) харчавацца; б) чысьценька апранацца; в) гадаваць дзяцей; г) аплочваць кватэру. Ня кажучы пра ўсё астатняе. А калі прымудрыліся, напэўна ж у іх ёсьць патаемныя шчыліны ў сусьветным грашовым патоку, якія трэба ўлічыць, канфіскаваць і пусьціць у належнае рэчышча«.
Зрэшты, dolka777 гіранічна ставіцца да гэтай мажлівасьці, заўважаючы, што ўсяму віной, мусібыць, ейная параноя, а правядзеньне перапісу насамрэч абумоўленае адно бягучым астралягічным момантам:
Увогуле, дадзеныя пра колькасьць кампутараў у хатніх гаспадарках безнадзейна састарэюць: калі вынікі будуць канчаткова падрахаваныя, кампутары сумясьцяцца з тэлевізарамі, мабільнікамі і робатамі-пыласосамі.
«І вынікі перапісу адыдуць у нябыт, як адышлі ў нябыт вынікі перапісу 0001 году ад Хрыстовага Нараджэньня. Ніхто ня будзе вышукваць крыніцы даходу і праводзіць інтэрнэт у раён, дзе перапіс выявіў наяўнасьць вялікай колькасьці кампутараў. Увогуле, дадзеныя пра колькасьць кампутараў у хатніх гаспадарках безнадзейна састарэюць: калі вынікі будуць канчаткова падрахаваныя, кампутары сумясьцяцца з тэлевізарамі, мабільнікамі і робатамі-пыласосамі, а таксама са штучнымі навагоднімі елкамі, робатамі-нянямі ды іянізатарамі паветра. І грувасткае слова «кампутар» заменяць на простае імя кшталту «Вані». Вані будуць пеставаць дзяцей, пыласосіць падлогу, тэлефанаваць вашым сябрам і распавядаць пра тое, як у вас усё кепска. Тэлефанаваць вашым бацькам і распавядаць, як у вас усё добра. Тэлефанаваць вашым дзецям і прасіць іх УСЁ распавесьці. Тэлефанаваць крэдыторам з просьбай перанесьці аплату іпатэкі на наступнае тысячагодзьдзе.
Што будуць рабіць людзі ў гэты час, я ня ведаю. Напэўна, што-небудзь вельмі прыемнае, азартнае і няцяжкае».
Але, пакуль тое будзе, блогерка рэкамэндуе павярнуць сытуацыю на сваю карысьць. Яна прыгадвае, што за савецкім часам існавала такая народная традыцыя: калі найвышэйшай уладзе для нейкіх сваіх невядомых мэтаў патрабаваўся подпіс грамадзяніна, той мог высунуць ультыматум уладам мясцовым — маўляў, ня выправіце хібы ў сваёй працы, нічога рабіць ня буду і сапсую вам статыстыку. Нібыта спрацоўвала. Дык карыстайцеся:
«1. У кватэры недастаткова цёпла.
Як даць рады: адмова перапісвацца пакуль: а) не даўмеюцца ўцяпліць фасад; б) не адрамантуюць батарэі
2. Адсутнасьць дзіцячай пляцоўкі каля дому або зламаныя арэлі.
Як даць рады: адмова перапісвацца, пакуль не давядуць да ладу арэлі». і г.д.
Блогерка taniapegasava, якая піша на трасянцы, нядаўна афіцыйна прызнанай на самым вышэйшым узроўні, не разумее, «зачэм вот такія вапросы чэрэсчур точныя»:
«Вот к прымеру: падробнае апісаніе жылога памяшчэнія. І зачэм эта гасударству знаць, гдзе стаіць мой стол ці шафа? Вот адвечу, а патом рэшу пераставіць усё — дык што, саврала значыцца. Што-то тут не то? Вот абясніце, зачэм эта ім нада знаць? Вон Людка кажны дзень краваці таскае па дому, усё пераставляе, дык што ей атвечаць? Хіба на этат вапрос так: «Апісываю: каля акна, што выходіць на падворак, стаіць стол, хаця вчэра он стаял каля акна, што выходіть на вуліцу, а вот сёння вечарам будзе стаяць бліжэй да печы, бо ад акна дуіць, восень жа на уліцы.»
Тымчасам блогер veter_r_r нелаяльна і непаліткарэктна называе задуму з перапісам «глупствам». «Я разумею, — піша ён, — калі такімі мерапрыемствамі бавіўся СССР. Кампутараў не было, базаў дадзеных таксама, краіна вялікая, ці мала дзе якія-небудзь стараверы замкнуліся і маўчаць. Уся краіна зь цікавасьцю сачыла па ТВ, як перапісваюць сям’ю Лыкавых у тайзе». А ў сёньняшняй Беларусі, на думку блогера, ня варта адрываць ад вучобы тысячы студэнтаў, каб даведацца са словаў грамадзянаў (якія ўсё роўна не захочуць паведамляць кампрамэтуючыя, то бок сапраўдныя зьвесткі) інфармацыю, якая «даўна ўжо ёсьць у 30 экзэмплярах у розных дзяржаўных ворганах».
Гэта ж ня проста так, а нейкі архетыповы страх. Страх быць зьведзеным да лічбы статыстыкі, да адсотку, нейкіх агульных паказьнікаў — амаль на нішто...
Сярод іншых пытаньняў у анкеце, блогера, паводле ягоных словаў, «проста забіла» пытаньне: «Колькі дзяцей вы нарадзілі (лік жыванароджаных дзяцей)». У дыскусіі зь перапісчыцай, якая спрабавала давесьці, што гэты тэрмін зь юрыдычнага і мэдычнага пункту гледжаньня цалкам правільны, veter_r_r заўважыў: «Можа быць ён сто разоў правільны. Але выкарыстоўваць тэрмін „жыванароджаныя“ ў адносінах да людзей у мяне язык не павернецца. Гэта больш дарэчна пры падліку сьвіньняў на фэрме, прабачце. Ня дай бог, трапіце ў сям’ю, дзе нарадзілася мёртвае дзіця. Зразумееце, што фармулёўкі маюць значэньне».
Быць альбо ня быць перапісаным — вырашаць вам. Карыстаючыся нагодай, хачу сказаць, што асабіста мяне дратуе комплекс цяля зь вядомага савецкага мультфільму. Ці памятаеце, «ён мяне падлічыў!»? Гэта ж ня проста так, а нейкі архетыповы страх. Страх быць зьведзеным да лічбы статыстыкі, да адсотку, нейкіх агульных паказьнікаў — амаль на нішто...
БЫЦЬ АЛЬБО НЯ БЫЦЬ ПЕРАПІСЧЫКАМ
Наўрад ці перад вамі ў бліжэйшы час паўстаньне гэтае пытаньне. Але яно паўстала перад тысячамі студэнтаў, якіх дзяржава выкарыстоўвае ў якасьці перапісчыкаў. Шмат хто зь іх скардзіўся ў блогах на свой гаротны лёс. Упіраючы на тое, што ўсё гэта незаконна, яны не хацелі, плата маленькая, праца цяжкая, надвор’е кепскае, у дамах тыповай забудовы іх чакае злавеснае «быдла» і г.д. Ах, каб зь іх вантробы вытрыбушыла, з гэтай дзяржавы, з гэтага ураду і з гэтага кіраўніцтва ўнівэрсытэту! Але нідзе мне на вочы ня трапіўся запіс, у якім скаржнік-студэнт напісаў бы, што ён зьбіраецца супрацьстаяць самавольству адміністрацыі і ня пойдзе на кампраміс. Сказаў не — значыць не! Ня маеце права. Нават платныя студэнты — маўчаць. У блогах выгаворваюцца, а па месцы вучобы зашываюць вусны. «Такая ўжо краіна, нічога не паробіш...» — апраўдваюцца.
Блогер zaranok трапна выказаўся наконт гэтага апраўданьня:
«Прыйшоў да прыкрай высновы, што найбольш частае апраўданьне, якое даводзіцца ў Беларусі чуць — гэта “вы што ня ведаеце, у якой краіне жывяце?”
Ім прыкрываюцца грубыя касіркі на аўтавакзалах; кіроўцы маршрутак з паламанымі дзьвярыма; дэканы, якія выганяюць студэнтаў з ВНУ; “неабыякавыя маладзёны”, якія даўно расьпісаліся ў сваёй нікчэмнасьці. Гэты сьпіс можа цягнуцца даволі доўга.
Прывыклі перакідваць усе праблемы і іх вырашэньні на “абстрактную дзяржаву”, забываючыся, што менавіта нашы ўчынкі і паводзіны ўва многім вызначаюць у якой краіне мы жывем«.
Банальнасьць? Можа і так. Але часам банальнасьць — гэта проста стомленая ісьціна.
І гэтыя студэнты, якія ня здолелі настаяць на сваім, патрабуюць у сеціве ад іншых, каб яны, у сваю чаргу, не «качалі правы».
Такім чынам перадаецца вірус канфармізму ад чалавека да чалавека.
Ці то, можа, пашкадаваць? Небясьпечная і цяжкая іхняя праца. Прыгонны перапісчык bubonique сьведчыць:
«Значыцца, перапіс. У мяне — тры камуналкі. Я ня ведаў, што гэты твор авангардна-абстрактнага псыхадэлу дасюль існуе. Заходжу. Сядзяць, наліваюць. Я мармычу: ня трэба, мне яшчэ працаваць, дый увогуле нельга. Хочацца! Але нельга. Мужык Х (крыху п’яны): дык ты, падла, ня хочаш са мной піць?! Очань хачу піць, кажу, але ж прымушаюць хадзіць «удакладняць зручны для вас час з 14 да 24». Выбавіў званок ад маці — яна сказала, што інструктар патрабуе зьявіцца па месцы стацыянару. Пакуль, прыгажунчык, яшчэ сустрэнемся.
Яшчэ была бабуля. Калі яна адчыніла, і я запытаўся пра «зручны для вас час з 14 да 24», яна заплакала і схавалася ў цемры сваіх апартамэнтаў, бразнуўшы дзьвярыма перад маім тварам.
Ну, гэта прыгоды, весела. Але гэтыя камуналкі і камуналы, якія там завісаюць, чамусьці нагналі на мяне дзікую нуду, падагналі да горла камяк і ўвогуле страшэнна мяне зьнясілілі».
Суцэльны экзыстэнцыялізм. Па курсе філязофіі згадзілася б.
У суполцы minsk_by блогерка innakid занепакоена пытаецца: «Спадарства, мо хто з вас людзей перапісвае? Пагаворваюць, што кагосьці сабака ўкусіў... кагосьці ўдарылі. Спадзяюся, што ўсё гэта плёткі, але ўсё-ткі, цікава, ці выплочваюць страхоўку?»
Што тут пачалося...
«Гавораць, гаспадар нацкаваў сабаку на бедную перапісчыцу за тое, што яна не спыталася, якой маркі ў яго мабіла. А ён адмыслова для перапісу новую набыў, думаў выпендырыцца, калі пытацца будуць. Ну, выпіў крыху з радасьці, што паўкабана прыдбаў, а гэтая цётка ані пра кабана, ані пра мабілу не запыталася... А ўчора па Белсаце сказалі, што Севярынец даў загад ламаць пальцы тым перапісчыкам, якія па-беларуску ня будуць размаўляць». (l_u_f_t)
«Севярынец яшчэ нібыта казаў, што ўлады падрыхтавалі фальшывыя блянкі апытаньняў. Падтасавалі вынікі перапіс — ясная рэч. А ўвесь гэты цырк патрэбны адно дзеля таго, каб зьняць адбіткі пальцаў у тых, хто ня здаў. Ім падсоўваюць шарыкавыя асадкі для подпісу, а потым здымаюць зь іх адбіткі». (mojo_fm)
«Дарэчы, фарба на асадках — радыёактыўная. Завод, на якім яе выраблялі, раней радон выпускаў, там цяпер фаніць усё». (l_u_f_t)
«Перапісчыкі — расходны матэрыял для ўладаў. Яны ж першымі памруць. Куды толькі глядзіць Эўразьвяз?!» (mojo_fm)
«У Буда-Кашэлёва, кажуць, зьелі перапісчыка...» (pvsh)
«Перапісчыкі захапіліся перапісваньнем і падчас перапісу перапісалі канстытуцыю — з учорашняга дня наша Рэспубліка стала манархіяй (Лукашэнка шчыра дзівіцца)» (setska)
Тым ня менш, статус перапісчыка мае свае выгоды. У той самай суполцы той самы mojo_fm распавёў байку пра тое, як да яго прыйшла перапісчыца і рознымі абхаднымі манэўрамі спустошыла палову ягонай лядоўні (марынаваныя гуркі, біфштэкс, аліўе, ікра кабачковая), а яшчэ і мыла «Палмаліў» з ваннай сьцягнула. А перапісаць не перапісала. Сказала, як быццам «памылілася ўчасткам».
Грамадзяне, будзьце пільнымі!
Хаця, можа, ёй бракуе харчаваньня? І ня варта скнарнічаць?
БЫЦЬ АЛЬБО ЗДАВАЦЦА БЕЛАРУСАМІ
Мы баяліся, што гэты перапіс зьбіраюцца выкарыстаць як апошні цьвік у труну беларушчыны. Што яны адмыслова дадалі ў дужках да пытаньня пра родную мову тлумачэньне — «мова, якую вы засвоілі першай», каб падманутая большасьць абрала нарэшце расейскую. І ўлады займелі б на руках джокер, якім перайгралі б свайго самага небясьпечнага суперніка — Таварыства Беларускай Мовы. Вядома ж, адзінае, чаго не ставала ўладам дзеля канчатковай перамогі над беларушчынай — гэта лічбаў на паперцы. Таму мы зацята пачалі змагацца за лічбы. Забыўшыся, што азначае выраз «існаваць толькі на паперы».
Але галоўны вораг беларушчыны нечакана на ўсю рэспубліку першай роднай мовай назваў беларускую, а расейскую толькі «ну, таксама роднай». Больш за тое, ён легітымізаваў трасянку. На якую ў ТБМ ускладаюць спадзевы, як на гумус, на якім калі-небудзь будзе квітнець паўнавартасная беларуская мова. Спрэс усе блогеры-перапісчыкі паведамляюць пра тое, што большасьць апытваных запісвае роднай мовай беларускую. Нават ня ведаючы, хутчэй за ўсё, пра заклік «Назаві беларускую мову роднай!».
Мажліва, галоўны вораг беларушчыны раптам перадумаў. Але, мажліва, таксама, што мы змагаліся зь ветракамі. Ці то ня ў тым месцы шукалі падводныя камяні.
У любым выпадку, мы маглі памыляцца, столькі высілкаў аддаючы заклікам паставіць галачку ў патрэбным нам акенцы. Яны паставяць, і на гэтым супакояцца. І мы таксама супакоімся. А воз застанецца тамсама, дзе і стаяў. Адзінае што на паперы ўсё па-ранейшаму будзе выглядаць прыстойна.
Ці ня сталіся б сапраўдныя вынікі перапісу, якія паказалі б рэальнае становішча беларускай мовы спускавым мэханізмам актыўных дзеяньняў па яе ратаваньні?
Арганізм, які не атрымлівае праўдзівай інфармацыі, прырэчаны.
На гэтую тэму пісаў Андрэй Рамашэўскі (ён жа b0rmann):
У мяне ўзьнікае ўражаньне, што шматлікія змагары за мову маюць праблему адрозьніць дзьве вельмі розныя рэчы: «я размаўляю па-беларуску» і «я напішу, што размаўляю па-беларуску». Таму спрабуюць доўгую й руплівую працу пашырэньня й прапаганды мовы падмяніць аднамесячнай агітацыяй аб тым, як запаўняць нейкую там перапісную анкету. Вядома, яно так прасьцей...
А ці дамапожа мове тое, калі пераканаем расейскамоўных запісацца беларускамоўнымі? Пачнуць яны з таго размаўляць па-беларуску? Дапаможа мове тое, калі чалавек, што нарадзіўся ў расейскамоўным асяродзьдзі, падмане сам сабе і статыстыку і запішацца беларускамоўным? Хлусьня можа весьці да кароткачасовага задавальненьня, але ніколі да перамогі.
Найгорш, гэта калі чалавек хлусіць сам сабе, а пасьля гэты самападман пераносіць на статыстыку. Мне, напрыклад, сапраўды цікавыя вынікі перапісу. Але сапраўдныя вынікі. Тыя, што ўзьніклі пад націскам агітацыі і гульняў з сумленьнем для мяне (і ня толькі для мяне) маюць тую ж самую інфармацыйную вартасьць, як і лукашэнкаўскія выбары.
Калі большасьць скажа, што родная мова расейская, а гэта будзе да таго яшчэ і праўдай, так гэта значыцца, што камусьці яшчэ працаваць і працаваць. Альбо вам хацелася б хуткага задавальненьня? На гэта ёсьць і прасьцейшыя рэцэпты, чым рабіць з перапісу галасаваньне».
НЯ БЫЦЬ...