Глен Хэнлан працягне кіраваць нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі.
Дамоўленасьць пра гэта дасягнута 22 кастрычніка на сустрэчы 52-гадовага канадзкага спэцыяліста са старшынёй Фэдэрацыі хакею Ўладзімірам Навумавым, паведаміў БелаПАН.
Паводле прэс-сакратара ФХРБ Аляксандра Ванковіча, Хэнлан заявіў, што з задавальненьнем будзе рыхтаваць каманду да Алімпіяды і чэмпіянату сьвету.
Трэнэр пакуль ня ведае, будзе ён жыць у Беларусі або вернецца дадому.
20 кастрычніка канадца і яго памочнікаў звольнілі зь менскага “Дынама” пасьля паражэньня, атрыманага ўдома ад хабараўскага “Амура” (1:4). Наступным днём Навумаў прапанаваў Хэнлану працягваць працаваць са зборнай, пасьля чаго трэнэр папрасіў суткі на роздум.