Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 21 кастрычніка накіраваўся з візытам у Брусэль для перамоваў з кіраўніцтвам Эўракамісіі.
Паводле сайту МЗС Беларусі, падчас візыту, які будзе доўжыцца па 23 кастрычніка, заплянаваны перамовы С.Мартынава з намесьнікам старшыні Эўрапейскай камісіі — эўракамісарам ў пытаньнях свабоды, бясьпекі і правасудзьдзя Жакам Баро і эўракамісарам у фінансавых і эканамічных пытаньнях Хаакінам Альмунія.
Бакі абмяркуюць пэрспэктывы спрашчэньня візавага рэжыму ЭЗ для беларускіх грамадзян, шляхі нарошчваньня супрацоўніцтва ў галіне аховы межаў і барацьбы зь нелегальнай міграцыяй, актывізацыі крэдытна-інвэстыцыйнага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і ЭЗ, а таксама паўнацэннага выкарыстаньня Беларусьсю магчымасьцяў удзелу ў ініцыятыве Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства".