Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск спадзяецца на скасаваньне візавых санкцыяў


Аляксандар Стуб, Сяргей Мартынаў
Аляксандар Стуб, Сяргей Мартынаў

“Беларусь імкнецца наладзіць адносіны з Эўразьвязам. Усе перамены ў краіне рэазлізуюцца пасьлядоўна і будуць працягвацца”,– заявіў міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў па выніках перамоваў са сваім фінскім калегам Аляксандрам Стубам у Гэльсінкi.

Сяргей Мартынаў таксама выказаў спадзеў, што Эўразьвяз скасуе візавыя санкцыі ў адносінах да кіраўніцтва Беларусі.

Аляксандар Стуб на гэта толькі заўважыў, што міністры замежных спраў ЭЗ абмяркуюць гэтае пытаньне ў лістападзе. А. Стуб адзначыў, што Эўразьвяз і Фінляндыя выступаюць за скасаваньне ў Беларусі сьмяротнага пакараньня. Ён таксама заклікаў беларускія ўлады да дэмакратызацыі і працягу рэформ у галіне правоў чалавека. Паводле ягоных слоў, прагрэс у Беларусі ёсьць, але яго нельга назваць незваротным.
XS
SM
MD
LG