У Расеі ад 1 сьнежня базавая частка пэнсій будзе падвышаная на 31 з паловай працэнт, паведаміў прэм’ер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін. А 1 студзеня, паводле яго, пачнецца пераразьлік пэнсій з улікам працоўнага стажу, які быў зароблены ў савецкія часы. Гэтая працэдура будзе тычыцца 36 з паловай мільёнаў грамадзянаў Расеі.
У выніку пэнсіі ў сярэднім вырастуць на 1100 рублёў(прыкладна 37 даляраў), а для старэйшых за 70 гадоў прыбаўка складзе 1700 рублёў(каля 58 даляраў).
Беларускія пэнсіі ў чатыры разы большыя за таджыцкія
Па памерах пэнсіяў з краінаў СНД Беларусь саступае толькі Расеі.
Сярэдняя пэнсія ў месяц па некаторых краінах былога СССР (у далярах ЗША):
Краіна | Памер пэнсій (USD) | Год |
Расея | 186 | 2009 |
Беларусь | 140 | 2009 |
Азэрбайджан | 124 | 2009 |
Украіна | 108 | 2009 |
Туркмэністан | 103 | 2009 |
Казахстан | 96 | 2008 |
Арменія | 63 | 2009 |
Малдова | 62 | 2008 |
Узбэкістан | 59 | 2009 |
Кыргызстан | 48 | 2009 |
Грузія | 47 | 2008 |
Таджыкістан | 35 | 2009 |
У Беларусі пэнсіі зьменшыліся на 1,2 працэнты
У чэрвені гэтага года рэальны памер пэнсіі ў Беларусі (скарэктаваны з улікам індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) паменшыўся на 1,2% у параўнаньні з чэрвенем мінулага года і на 0,4% — у параўнаньні з траўнем 2009-га.
Паводле даных Белстата, у чэрвені сярэдні памер пэнсіі склаў 391 тысячу рублёў, або 116,7% ад велічыні мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і пэнсіянэраў, паведамляе БелаПАН.
Сярэдні памер пэнсіі па ўзросьце склаў 409,3 тысяч рублёў, па інваліднасьці — 361,4 тысячы, у сувязі са стратай кармільца — 244,4 тысяч, сацыяльнай пэнсіі — 182 тысячы рублёў.