Беларуская дэлегацыя найбліжэйшым часам накіруецца ў “Газпрам” для перамоваў аб пастаўках расейскага газу ў Беларусь у 2010 годзе.
Пра гэта журналістам сёньня заявіў міністар энэргетыкі Беларусі Аляксандар Азярэц.
Беларусь ужо сфармавала перамоўную пазыцыю. А перамовы могуць пачацца “адразу пасьля вяртаньня з камандыроўкі старшыні праўленьня "Газпрама".
Па выніках перамоваў можна будзе казаць пра цану на газ на наступны год “больш канкрэтна”.
Першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка падчас сваёй паездкі ў Екацерынбург 6 кастрычніка заявіў, што Беларусь будзе дамаўляцца з “Газпрамам” так, каб запабегчы “ўсплёску цаны”. Прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі даў даручэньне міністру энэргетыкі Беларусі Аляксандру Азярцу правесьці перамовы з улікам таго, што склаліся “форс-мажорныя абставіны ў зьвязку з крызісам”.
У.Сямашка заявіў, што Беларусь прапануе “прымарозіць рух па цэнах на 2010 год і пакінуць умовы 2009 года".
“Газпрам” настойвае на паэтапным падвышэньні цэнаў на газ для Беларусі ў 2010 годзе. Пра гэта падчас усясьветнага газавага кангрэсу ў Буэнас-Айрасе заявіў старшыня рады дырэктараў канцэрну Аляксей Мілер.