Чым не павінны займацца кантралёры?

Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў стварыць у Беларусі прынцыпова новую сыстэму эканамічнага кантролю, якая была б гнуткай, празрыстай і не абцяжарвала бізнэс. Чым не павінны займацца кантралёры? ВАША ПРАПАНОВА ЛУКАШЭНКУ

Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА, на нарадзе ў пытаньні ўдасканаленьня кантрольнай дзейнасьці Лукашэнка заявіў, што "сумленныя арганізацыі-прадпрымальнікі, якія своечасова плацяць падаткі і выконваюць заканадаўства, ня могуць увесь час жыць у страху, чакаючы чарговага кантралёра". Паводле Лукашэнкі, "няма чаго ўвогуле правяраць, калі няма аргумэнтаваных прэтэнзіяў да суб'екта па выкананьні заканадаўства
Няма чаго ўвогуле правяраць, калі няма аргумэнтаваных прэтэнзіяў да суб'екта па выкананьні заканадаўства
".

Лукашэнка сказаў, што Камітэт дзяржаўнага кантролю павінны найперш займацца пытаньнямі ўласнасьці, а па-другое, сачыць за выдаткоўваньнем мэтавых бюджэтных сродкаў.

Ён таксама запатрабаваў "адназначна выключыць практыку хаджэньня кантралёраў на адно прадпрыемства аднаго за адным і праверак цягам многіх месяцаў". А такіх выпадкаў, паводле яго, шмат.

Паводле Лукашэнкі, праект прэзыдэнцкага ўказу аб кантрольнай дзейнасьці больш за паўгода распрацоўваўся ўрадам і кантрольнымі органамі, але атрымаўся "нікчэмным і абсалютна не адпавядаў пастаўленым задачам", таму ён даручыў адміністрацыі прэзыдэнта дапрацаваць яго. Паводле яго, новы указ павінны скараціць колькасьць праверак.

Якія пункты вы прапаноўваеце ў новы ўказ? І чаго ў гэтым дакумэнце не павінна быць?