Агляд тэлефанаваньняў за чацьвер 8 кастрычніка.
У сёньняшніх “Званках на Свабоду” — ці дапамагае Беларусь сваім суайчыньнікам за мяжой; як ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага; неўраджай бульбы ў Беларусі і ягоныя наступствы …
Па-ранейшаму мы атрымліваем званкі з нагоды сустрэчы кіраўніка Беларусі з расейскімі журналістамі
Алесь Радкевіч, Маладэчна: “На сустрэчы з расейскімі журналістамі наш “бацька” заявіў, што на пачатку 1990-х гадоў расейскамоўнае насельніцтва сядзела ўжо на чамаданах. Маўляў, толькі зьмена ўлады зьмяніла становішча ў лепшы бок. Нешта я ня памятаю, каб хто-небудзь сядзеў на чамаданах. Памятаю, як ашчадны банк мяне абрабаваў. Вось хто ў гэтых злачынствах удзельнічаў, той, магчыма, і сядзеў на чамаданах”.
Грамадзкі рэдактар тыдня — жыхар Іркуцку, лідэр беларускай дыяспары ў Прыбайкальлі Алег Рудакоў паварочвае тэму размовы ў іншым накірунку — ці дапамагае сёньняшняя беларуская дзяржава тым беларусам, якія з розных прычынаў жывуць па-за межамі мэтраполіі, аднак горнуцца да яе.
“Тут у Іркуцку я бачу, як Польшча, Літва, нават Украіна, ня кажучы пра Ізраіль і Нямеччыну, моцна дапамагаюць сваім дыяспарам. Падтрымліваюць і грашова, і рознымі паездкамі, узаемадачыненьнямі… Шчыра падтрымліваюць і працуюць са сваімі нацыянальна-культурнымі аб’яднаньнямі. Мы ж — Таварыства беларускай культуры ў Прыбайкальлі — жывем цалкам адарвана ад сваёй мэтраполіі ў сэнсе ўзаемадзеяньня зь дзяржавай. Ніякай табе падтрымкі. Ніякіх табе праграмаў… Дылетанцкі — нейкі такі найгоршы грамадзкі падыход…”
І яшчэ адно тэлефанаваньне пра дачыненьні афіцыйных Менску й Масквы.
Спадар: “Паводле паведамленьняў расейскага радыё, наш правадыр адным зь першых павіншаваў расейскага прэм’ера Ўладзімера Пуціна зь 57-м днём народзінаў. Хаця не далей як 2 кастрычніка Аляксандар Рыгоравіч усіх сабакаў павесіў на Ўладзімера Ўладзімеравіча за тое, што ён нібыта зьяўляецца галоўным тормазам стварэньня саюзнай дзяржавы. Большага цынізму і крывадушша тут нават цяжка ўявіць”.
А зараз тэма, да якой мы пастаянна зьвяртаемся: назовы беларускіх вуліц і прасьпектаў.
Спадар Анатоль: “На тарцы вядомага будынку сталіцы ладны барэльеф Сьвярдлова Я. М. Сымбалічна, што барэльеф устаноўлены на будынку Мінгарвыканкаму. Нашчадкі Сьвярдлова не забыліся пра мэтады ягонага дыктатарскага ўладарства. А вось ініцыятараў увекавечаньня памяці ўсталяваныя на меркаваным месцы расстрэлу спадара Лапіцкага, змагара за свабоду Беларусі, раённы суд пакараў энтузыястаў значнымі штрафамі. Яшчэ добра, што не турэмным зьняволеньнем. Ганебна ўсё гэта”.
Спадар: “У Беларусі ёсьць людзі, якія здолелі ганьбіць вялікага беларуса ў асобе Кастуся Каліноўскага, выдаўшы ганебны падручнік для вучняў 10-х клясаў і як быццам з гісторыі нашай краіны. Прыйдзе час — і яго імя будзе ўзьнята на належную вышыню. Ад сябе маю прапанаваць усталяваць вялікі помнік Кастусю Каліноўскаму, назваць у гонар яго плошчу, як таго пажадалі мужныя маладзёны з намётавага гарадка ў 2006 годзе. Зьмяніць назву праспэкта Дзяржынскага на праспэкт імя Каліноўскага”.
І нарэшце — пра надзённыя вясковыя клопаты.
Спадар: “Ў нашым сельсавеце выкапалі бульбу, але пайшоў дождж — усё поле белае. І прыяжджаюць на перакопкі. А мы ўсё гаворым, што ў нас меншы ўраджай сёлета. Не ўбіраем, ня робім, а кажуць, нібыта 80 адсоткаў убралі бульбы. Дзе? Яна ж у зямлі ляжыць. Людзі добрыя! І нікому пра гэта няма справы. Вось якая бяда! І гэта ня толькі ў нашых Сіманах, гэта кругом, паўсюдна! Зьверху пабралі — у зямлі засталося”.
Нагадваем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі.
Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: 375.293.912.224.
Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.