У рэгіёнах Беларусі сёлета страцілі працу больш як дзесяць актывістаў недзяржаўных прафсаюзаў. Сытуацыю абвастрае таксама высяленьне шэрагу пярвічных арганізацыяў з арэндаваных раней памяшканьняў.
Пра тое, у якіх умовах даводзіцца дзейнічаць цяпер у Беларусі суполкам незалежных прафсаюзаў, інфармуюць карэспандэнты “Свабоды”.
Бабруйск: у дзень годнай працы — суд супраць чыноўнікаў
Сёньня Бабруйскі гарадзкі суд разглядае пазоў старшыні суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу на акцыянэрным таварыстве “Белшына” Міхаіла Усьціновіча супраць адміністрацыі прадпрыемства.
На “Белшыне” Міхаіл Усьціновіч працуе брыгадзірам у цэху буйнагабарытных шын. Актывіст абскарджвае спагнаньні за нібыта дапушчаныя ім парушэньні працоўнай дысцыпліны:
“Не прыбраныя працоўныя месцы, ня здадзеныя адыходы. Хаця ўсё дакумэнтальна зафіксавана, што працоўныя месцы прыбраныя, адыходы здадзеныя. У мяне восем чалавек сьведак. Мяне дэпрыміявалі, пазбавілі прафэсійнага майстэрства на два месяцы. Рыхтуюць трэцяе”, — кажа Міхаіл Усьціновіч.
Актывіст лічыць, што яго пакаралі за прынцыповую пазыцыю ў абароне працаўніцы цэху, якую звольнілі і якая зьвярнулася па дапамогу да незалежнага прафсаюзу:
“Яна не сябар нашага прафсаюзу, аднак, калі да мяне людзі зьвяртаюцца, то заўжды ім дапамагаю. У мяне раней была сустрэча з генэральным дырэктарам і я яму сказаў, што жанчына незаконна звольненая. Вось гэта цяпер мне даецца ў знакі вось гэтымі загадамі, якія я сёньня буду ў судзе намагацца адмяніць. А так мне наўпрост заяўлена, што гэта за Шульцаву, за гэтую жанчыну”.
Паводле Міхаіла Усьціновіча, генэральны дырэктар рэзка крытыкаваў начальніка цэха за звальненьне жанчыны, аднак яе не аднавілі дагэтуль.
Кіраўніцтва цэху прызнае наяўнасьць канфлікту з Усьціновічам, аднак прычыны ня зьвязвае зь яго прафсаюзнай дзейнасьцю:
“Парушэньне тэхналягічнага працэсу, гэта прапісана ў тэхналягічнай інструкцыі. Ёсьць парушэньне — чалавек мае панесьці пакараньне. Вось ён зьвярнуўся ў суд з тым. Каб апратэставаць пакараньне й нашае рашэньне”, — зазначыў майстар цэху Віталь Барушкін.
Вырак суду чакаецца на прыканцы сёньняшняга дня.
Суполка Беларускага незалежнага прафсаюзу дзейнічае на тэрыторыі “Белшыны” ад 1993 году. У лепшыя для яе аб’ядноўвала 500 сябраў. Цяпер іх толькі дваццаць. Людзі пачалі выходзіць з прафсаюзу, калі ім спынілі даплаты да заробкаў. Дыскрымінацыйная палітыка адміністрацыі прымусіла ў лістападзе 2006 году работніцу прадпрыемства Алену Захожую абвясьціць галадоўку пратэсту, якая доўжылася 29 дзён.
Расплата за актыўнасьць
Лідэр Свабоднага прафсаюзу полацкага прадпрыемства “Шкловалакно" Мікола Шарах сьцьвярджае, што чыноўнікі шальмуюць актывіста Ўладзімера Губскага. Раней ён быў апэратарам кацельні, а цяпер не бяруць нават вартаўніком. Мвось ўто Мікола Шарах гаворыць пра характарыстыку актывіста, складзеную ў гарадзкой жыльлёва-камунальнай гаспадарцы:
“Два абзацы я хачу проста працытаваць: “Праводзіў антыўрадавую агітацыю на прадпрыемстве, падрываў дысцыпліну. Адсутнічаў на працоўным месцы, бо браў удзел у несанкцыянаваным мітынгу супраць будаўніцтва помніка ўдзельнікам вайны 1812 году, праводзіў сярод работнікаў агітацыю за ўступленьне ў Партыю БНФ”. Гэта помста спадару Губскаму за актыўную грамадзкую пазыцыю, спроба ня даць яму ўладкавацца на працу,” — заяўляе Мікола Шарах.
“Ні мятлы, ні рыдлёўкі — ніякага даверу да мяне няма!”
Леанід Аўтухоў, звольнены два гады таму актывіст з Гарадка, кажа, што ўжо насьпеў час ствараць “Свабодны прафсаюз беспрацоўных”, каб змагацца за права на працу.
Праз рэгіянальны Цэнтар занятасьці Леанід Аўтухоў спрабаваў уладкавацца на працу 9 разоў, і столькі ж — самастойна. Аднак ніводная арганізацыя не бярэ яго нават дворнікам: па-першае, праз тое, што ён актыўны сябар Партыі БНФ, а па-другое, што апазыцыянэр неаднаразова заяўляў пра жаданьне стварыць суполку недзяржаўнага прафсаюзу:
“Усе дзівяцца: а чаму ты не пытаеш, які ў цябе будзе заробак? Бо мяне накіроўваюць, да прыкладу, працаваць дворнікам — і я пагаджаюся. І шчыра кажу: таму што мы створым суполку незалежнага прафсаюзу і заробак сабе будзем адстойваць, мажліва, нават і на плошчы! І тады ўсё, не даюць ні мятлы, ні рыдлёўкі — ніякага даверу да мяне больш няма!”.
Канфлікты ў Берасьці, Пінску, Баранавічах...
Лідэр Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) на Берасьцейшчыне Валянцін Лазарэнкаў паведаміў “Свабодзе”, што ў выніку ўціску з боку мясцовай ўлады выйшлі з прафсаюзу пяць выкладчыкаў Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акрамя таго:
“На сёньня фармальна не існуе Пінская гарадзкая арганізацыя СПБ прадпрымальнікаў й настаўнікаў. Ёсьць праблемы на прадпрыемствах і ў Баранавіцкай рэгіянальнай арганізацыі СПБ. Таму што ранейшыя адрасы былі забраныя, але не судом. На сёньня гэта стварае вялікія перашкоды ў дзейнасьці нашых актывістаў, якія б маглі весьці перамовы з уладамі, зьвяртацца да наймальнікаў і чыноўнікаў, абараняючы правы працоўных”.
МАГІЛЁЎШЧЫНА

ВІЦЕБШЧЫНА

праводзіў сярод работнікаў агітацыю за ўступленьне ў Партыю БНФ ...

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
Канфлікты ў Берасьці, Пінску, Баранавічах...
Лідэр Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) на Берасьцейшчыне Валянцін Лазарэнкаў паведаміў “Свабодзе”, што ў выніку ўціску з боку мясцовай ўлады выйшлі з прафсаюзу пяць выкладчыкаў Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акрамя таго:
“На сёньня фармальна не існуе Пінская гарадзкая арганізацыя СПБ прадпрымальнікаў й настаўнікаў. Ёсьць праблемы на прадпрыемствах і ў Баранавіцкай рэгіянальнай арганізацыі СПБ. Таму што ранейшыя адрасы былі забраныя, але не судом. На сёньня гэта стварае вялікія перашкоды ў дзейнасьці нашых актывістаў, якія б маглі весьці перамовы з уладамі, зьвяртацца да наймальнікаў і чыноўнікаў, абараняючы правы працоўных”.
Камэнтар экспэрта:
Намесьнік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Мікалай Канах лічыць, што ў рэгіёнах цяпер адбываецца ўзмоцненая дыскрымінацыя актывістаў паводле іх дзейнасьці ў недзяржаўных прафсаюзах. Суразмоўца ўдакладняе, што гэтыя праблемы створаныя ў акцыянэрных таварыствах “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод”, “Гродна Азот”, “Нафтан”, Лукомльскай ДРЭС. Аднак Мікалай Канах упэўнены, што прафсаюзныя актывісты здолеюць абараніць свае правы:
“У прафсаюзнай арганізацыі, дзе больш як 200 сяброў, ёсьць рэальныя магчымасьці абараняцца. Гэта ж калектыў! І калі нават адміністрацыя задумае пазбавіць актывістаў кантрактаў, то гэта ня пройдзе незаўважна. Таму мы вось і сёньня заклапочаныя, каб умацоўваць першасныя арганізацыі. Распрацоўваем спэцыяльную і канкрэтную праграму”.