Так лічыць польскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па справах Беларусі Яцэк Пратасевіч. Паводле ягоных словаў, дэмакратычныя выбары — гэта адзіны шлях да ажыцьцяўленьня палітычных рэформаў у гэтай краіне.
Як сьведчыць эўрапарлямэнтар, за апошнія 12 месяцаў удалося пераканаць ўсе эўрапейскія краіны, што Беларусь — важны сусед ЭЗ, якога неабходна падтрымаць у справе захаваньня незалежнасьці.
Яцэк Пратасевіч мяркуе, у Менску, у выніку перамоваў заходніх дыпляматаў зь беларускімі ўладамі, таксама пагаджаюцца з мэтазгоднасьцю сацыяльных і эканамічных рэформаў.
Пры гэтым кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па справах Беларусі падкрэсьлівае, што ЭЗ робіць стаўку ня толькі на эканамічнае супрацоўніцтва. “Мы будзем трывала стаяць на патрабаваньні абароны правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў”, прыводзяць польскія выданьні словы Яцэка Пратасевіча.