Актывісты Партыі Камуністаў Беларускай сёньня а 16 гадзіне ў Магілёве правядуць пікет супраць зьбядненьня насельніцтва.
Акцыя дазволеная ўладамі адбудзецца ў вызначаным гарвыканкамам месцы. Яно знаходзіцца на вуліцы Чалюскінцаў, на пляцоўцы перад былым цэнтрам культуры і адпачынку, у далечыні ад людных гарадзкіх вуліц.
Паводле лідэра апазыцыйных камуністаў Магілёва Валера Беразіенкі ў пікеце возьмуць удзел каля пяцідзесяці чалавек.
“Мы аплацілі ўсё. 220 тысяч рублёў заплацілі, у тым, ліку за пяць міліцыянтаў. Мы ім казалі, што нам двух хопіць. А яны нам: “Для забесьпячэньня правапарадку неабходны нарад зь пяці”. Мы падрыхтавалі да пікету свой бюлетэнь “Камуніст Магілёўшчыны”. Акрамя таго будзем распаўсюджваць газэту “Товарищ”. Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці будзе сваю прадукцыю распаўсюджваць. У нас будуць транспаранты ў такім вось накірунку, што заробкі ў працоўных зьмяншаюцца, а ў міністраў і дэпутатаў яны нязьменнымі”.
Падобныя пікеты меліся адбыцца ў 50 населеных пунктаў Беларусі, аднак дазволілі з 400 плянаваных толькі у Магілёве і Полацку. Пікеты праходзяць у рамках кампаніі АДС па азнаямленьню жыхароў краіны з антыкрызіснымі мерамі, падрыхтаванымі экспэртамі АДС.
Апошні раз санкцыянаваная з магілёўскімі ўладамі акцыя пратэсту адбылася 16 сьнежня 2007 году. Тады апазыцыйныя камуністы правялі пікет супраць скасаваньня льготаў. На яе прышлі каля трох дзясяткаў, пераважна сталага веку, чалавек.