Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыяльны пікет прызначылі на 30-га верасьня


Агульнарэспубліканскі антыкрызісны сацыяльны пікет пройдзе 30-га верасьня. Гэтак вырашыў сёньня прэзыдыюм Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Сустаршыня Палітрады Анатоль Лябедзька паведаміў “Свабодзе”:

“Будуць пададзеныя заяўкі – ад 500 да 1000 – па месцу жыхарства сяброў дэмакратычнай кааліцыі. Гэта будуць пікеты з інфармацыяй аб антыкрызісных прапановах АДС і патрабаваньнямі да ўраду, каб ён рэалізоўваў нашу антыкрызісную праграму”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG