“Мы пацьвярджаем, што вядзём актыўную работу па прыватызацыі, хочам, каб гэты працэс ішоў больш дынамічна, з прыцягненьнем інвэстыцый у эканоміку”, — пра гэта заявіў сёньня прэм’ер міністар Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы са старшынём наглядальнай Рады польскай інвэстыцыйнай і кансалтынгавай кампаніі “А Ка Ёт Інвэстмэнт” Янам Вагам. Наколькі актыўна ў Беларусі ідзе працэс прыватызацыі, якія падыходы ў гэтым пытаньні мае беларускае кіраўніцтва? Ці дае прыватызацыя што-небудзь беларускаму бюджэту? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Барыс Жаліба.
Цыганкоў: Як можна ацаніць стан прыватызацыі ў Беларусі на сёньняшні момант? Ці падштурхнуў гэты працэс эканамічны крызіс? Ці ёсьць падставы верыць словам Сідорскага, што ўлады вырашылі паскорыць гэты працэс?
Жаліба: Сусьветны крызіс, вядома, падштурхоўвае гэты працэс. Урад апублікаваў сьпіс з 150 прадпрыемствах (вялікіх і сярэдніх), якія падлягаюць прыватызацыі. І гэта, вядома, будзе на карысьць эканомікі, бо ў нас прыватны сэктар вельмі слабаразьвіты — і гэта крытыкуецца многімі міжнароднымі структурамі.
На словах урад Беларусі ня супраць прыватызацыі. Улады шукаюць інвэстараў, бо справа ідзе не пра прыватызацыю як самамэту, а пра тое, што новы ўладальнік купляе кантрольны пакет, і гэтыя грошы ідуць на мадэрнізацыю і абнаўленьне асноўных фондаў. Беларусь шукае стратэгічнага інвэстара для “Нафтана”, Мазырскага НПЗ, МАЗа ды іншых.
Тое, што зараз прапанова знайсьці інвэстараў зроблена польскай кансалтынгавай кампаніі — гэта вельмі добра. Бо польскія банкі дастаткова магутныя і маюць сур’ёзны капітал, бо іх выкупілі заходнія банкі. Было б добра, каб польскі капітал да нас прыйшоў.
Цыганкоў: Старшыня наглядальнай Рады польскай інвэстыцыйнай і кансалтынгавай кампаніі“А Ка Йот Інвэстмэнт” Ян Вага падчас сустрэчы з Сідорскім заявіў, што “Прыватызацыя павінна падрыхтаваць прадпрыемствы, каб яны занялі добрае, канкурэнтаздольнае месца ў сусьветнай эканоміцы”. Галоўнае ў гэтым працэсе, лічыць ён, папаўненьне бюджэту. Ці папаўняецца беларускі бюджэт ад прыватызацыі?
Жаліба: У нас бюджэт даходы ад прыватызацыі ідуць вельмі сьціплыя. Сваіх алігархаў у Беларусі няма, і размова апошнія гады ішла пераважна пра расейскіх алігархаў. І мы вельмі мала глядзелі на Захад. Мяркую, што польскі капітал мог бы зрабіць тут вельмі шмат, прыцягваючы перадавыя тэхналёгіі, якія палякі маюць ад Захаду.
Але праблема ў тым, што ў многіх нашых акцыянэрных таварыствах вялікая доля — дзяржаўная. І яны маюць фармальны характар. Гэта адштурхоўвае заходніх інвэстараў. Яны хочуць мець кантрольны пакет, правілы гульні, гарантыі неўмяшаньня дзяржавы. Іх адштурхоўвае моцная прысутнасьць дзяржавы ў эканоміцы.
Цыганкоў: Як можна ацаніць стан прыватызацыі ў Беларусі на сёньняшні момант? Ці падштурхнуў гэты працэс эканамічны крызіс? Ці ёсьць падставы верыць словам Сідорскага, што ўлады вырашылі паскорыць гэты працэс?
Жаліба: Сусьветны крызіс, вядома, падштурхоўвае гэты працэс. Урад апублікаваў сьпіс з 150 прадпрыемствах (вялікіх і сярэдніх), якія падлягаюць прыватызацыі. І гэта, вядома, будзе на карысьць эканомікі, бо ў нас прыватны сэктар вельмі слабаразьвіты — і гэта крытыкуецца многімі міжнароднымі структурамі.
На словах урад Беларусі ня супраць прыватызацыі. Улады шукаюць інвэстараў, бо справа ідзе не пра прыватызацыю як самамэту, а пра тое, што новы ўладальнік купляе кантрольны пакет, і гэтыя грошы ідуць на мадэрнізацыю і абнаўленьне асноўных фондаў. Беларусь шукае стратэгічнага інвэстара для “Нафтана”, Мазырскага НПЗ, МАЗа ды іншых.
Тое, што зараз прапанова знайсьці інвэстараў зроблена польскай кансалтынгавай кампаніі — гэта вельмі добра. Бо польскія банкі дастаткова магутныя і маюць сур’ёзны капітал, бо іх выкупілі заходнія банкі. Было б добра, каб польскі капітал да нас прыйшоў.
Цыганкоў: Старшыня наглядальнай Рады польскай інвэстыцыйнай і кансалтынгавай кампаніі
Сваіх алігархаў у Беларусі няма, і размова апошнія гады ішла пераважна пра расейскіх алігархаў. І мы вельмі мала глядзелі на Захад.