Прадстаўнікі малога бізнэсу цягам тыдня адказваюць на пытаньне: “Ці лёгка быць у Беларусі прадпрымальнікам?”
Горацкая прадпрымальніца Ірына Каралькова шэсьць гадоў гандлюе абуткам. Занялася бізнэсам пасьля пэрыяду актыўнай грамадзкай дзейнасьці.
“Грамадзкая дзейнасьць давяла да таго, што мы страцілі працу. І ўсё. Давялося пайсьці ў бізнэс. Я заўжды зазначаю, што я стала прадпрымальніцай не паводле пакліканьня, а прымусам.
Самым цяжкім для спадарыні Ірыны было навучыцца працаваць паводле прынцыпу “На баку пакупніка — праўда”.
“Наш народ такі недаверлівы. Яму ўвесь час падаецца, што нешта ня так і ня тое. Перамагчы гэты недавер было дужа цяжка. Іх жа ўвесь час ашукваюць. У першую чаргу дзяржава — абяцанкамі. Ідзе зараз рэкляма “Купляйце беларускае” з такім падтэкстам, што таньнейшае. А яно не таньнейшае, і можна сказаць, што і ня таннае зусім”.
Гандлюйце якасным таварам і не ашуквайце пакупніка, тады й задавальненьне прыйдзе ад працы — раіць Ірына Каралькова сваім калегам, якія толькі пачынаюць бізнэс:
“Калі якасным абуткам гандлюеш, тады ўпэўненасьць ёсьць, што ты пакупнікоў ня страціш і давер хутка зьявіцца. І слоў падзякі больш пачуеш. Людзі тады сыходзяць задаволенымі. Ідзеш па горадзе — яны з табой увесь час вітаюцца й пытаюцца, а калі ў вас яшчэ завоз. Людзей па абутку ўзгадваеш”.
Ірына Каралькова мае вышэйшую пэдагагічную адукацыю. Чатыры гады выдавала дзіцячую газэтку на беларускай мове “Несьцерка”. Газэта разыходзілася па ўсёй Беларусі. Ірына Каралькова — сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі.
Сям'я Каральковых — адзіная на Магілёўшчыне, якая дамаглася для дваіх сваіх дзяцей, Марылі й Мікіты, адкрыцьця малакамплектных беларускамоўных клясаў. Большая, Марыля, год вучылася дома, пакуль улады не саступілі і ня выканалі патрабаваньні Каральковых. Абслугоўвае Ірына Каралькова пакупнікоў у сваёй краме па-беларуску.