Беларусь заняла 58-е месца па спрашчэньні умова для вядзеньня бізнэсу.
Дасьледаваньне Міжнароднай фінансавай карпарацыі і Усясьветнага банку "Вядзеньне бізнэсу 2010: Правядзеньне рэформаў у цяжкія часы " ахапіла 183 краіны.
Летась Беларусь займала 85-ю пазыцыю са 181-й краіны.
Беларусь зноў увайшла ў дзесятку краінаў, якія найбольш актыўна ажыцьцяўляюць рэформы ў сфэры рэгуляваньня прадпрымальніцкай дзейнасьці, паведамляе Інтэрфакс.
"Беларусь другі год запар прызнана 4-ай у сьвеце паводле актыўнасьці рэформаў, гэта сапраўды вялікае дасягненьне. І, хоць значны прагрэс дасягнуты, яшчэ шмат чаго трэба зрабіць для стварэньня спрыяльнага дзелавога клімату, які прывядзе да павелічэньня інвэстыцыяў", - гаворыць Крэйг Бэл, прадстаўніка МФК у Беларусі.
У прэсавым рэлізе Ўсясьветнага банку гаворыцца, што ў Беларусі за год праведзеныя рэформы ў 6 з 10 галінаў вядзеньня бізнэсу.
Дасьледаваньне Ўсясьветнага банку адзначае, што Беларусь паправіла ўмовы вядзеньня бізнесу, рэфармуючы 6 з 10 сэктараў, якія браліся пад увагу ў ацэнцы рэйтынгу краінаў: заснаваньне бізнэсовай дзейнасьці, атрыманьне дазволаў на будоўлю, працаўладкаваньне, рэгістрацыя маёмасьці, уплата падаткаў, памежны гандаль.
Якія месцы ў рэйтынгу Ўсясьветнага банку ў суседак Беларусі? Літва — 26, Латвія — 27, Польшча — 72, Расея — 116, Украіна — 120.