Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усясьветны банк праверыць Беларусь


Група экспэртаў Усясьветнага банку сёньня пачне працу ў Менску з мэтай ацэнкі бягучай макраэканамічнай сытуацыі ў Беларусі.


Місія мае намер правесьці кансультацыі з урадам Беларусі па пытаньнях эканамічнай палітыкі, уключаючы абмеркаваньне пытаньняў макраэканамічных пераўтварэньняў, структуры дзяржаўнага бюджэту, рэформаў энэргетычнага сэктару, фінансавай дысцыпліны і дэрэгуляваньня, разьвіцьця прыватнага сэктару і сыстэмы сацыяльнай абароны.

Групу экспэртаў узначальваюць старэйшыя эканамісты дэпартамэнту эканамічнага ўпраўленьня і барацьбы зь беднасьцю рэгіёна Эўропы і Цэнтральнай Азіі Лоўрэнс Бутон і Марына Баканава, паведамляе Інтэрфакс.

Экспэрты Усясьветнага банку плянуюць завяршыць сваю працу ў Менску 17 сьнежня.

Беларусь стала сябрам Усясьветнага банку ў ліпені 1992 году, калі падпісалася на ягоныя акцыя на суму 400,9 мільёнаў даляраў ЗША.

У 1993-1994 гадах УБ рэалізаваў тры крэдытныя праекты на 170,2 мільёнаў даляраў ЗША.

На дадзены момант банк рэалізуе праект “Мадэрнізацыя аб’ектаў сацыяльнае сфэры” коштам 40,43 даляраў ЗША. У 2001 годзе УБ выдзеліў на гэты праект 22,6 мільёнаў даляраў крэдыту тэрмінам на 17 гадоў.

Ад 2006 году рэалізуецца праект рэабілітацыі раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, кошт якога 61 мільён даляраў.

Пры канцы верасьня 2008 УБ ухваліў выдзяленьне Беларусі 60 мільёнаў даляраў крэдыту на фінансаваньне праекту разьвіцьця сыстэмы забесьпячэньня вадой.

Усясьветны банк – міжнародная фінансавая арганізацыя, галоўнай задачай якой зьяўляецца спрыяньне ўстойлівага эканамічнага прагрэсу ў краінах, якія разьвіваюцца. Прыярытэтнымі для Банку ёсьць структурныя пераўтварэньні: лібэралізацыя гандлю, прыватызацыя, рэформа адукацыі і аховы здароўя, інвэстыцыі ў інфраструктуру.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG