8 верасьня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень пісьменнасьці. Спэцыялізаваная структура ААН у пытаньнях адукацыі навукі і культуры (UNESCO) абвясьціла яго ў 1966 годзе, каб прыцягнуць увагу ўсясьветнай грамадзкасьці да пытаньня пашырэньня пісьменнасьці і адукацыі. Паводле ЮНЭСКО, кожны пяты дарослы чалавек у сьвеце застаецца непісьменным.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі сьведчыць, што ў Беларусі ня ўмеюць пісаць і чытаць 33 тысячы дарослых грамадзян краіны. Зь іх 8 тысяч — у веку 15-49 гадоў, кажа спэцыяліст Нацыянальнага статыстычнага камітэту Натальля Новік:
“У горадзе непісьменнага насельніцтва 9,2 тысячы, у вёсцы — 23,8 тысячы. Мы не публікавалі зьвестак больш падрабязных, што гэта за катэгорыя людзей, і таму я вам нічога сказаць не магу. Але калі нават гэта і мігранты, то гэта людзі, якія прыехалі з мэтай сталага жыхарства ў Беларусі”.
Пра ўзровень пісьменнасьці тых, хто чытаць і пісаць умее, сьведчаць шматлікія памылкі на шыльдах, указальніках, абвестках.
Да прыкладу, беларуская назва цукерак “конік” на цэтліку ў краме пазначаная ўжо як “лошадка”. Асабліва яскравы выпадак здарыўся ў Берасьці, дзе да юбілею гораду ўрачыста адкрылі помнік з мэмарыяльнай плітой, якая ўтрымлівае 75 артаграфічных памылак. Вось як гэта тлумачыць намесьнік кіраўніка ідэалягічнай управы Берасьцейскага аблвыканкаму Васіль Ількоў:
“Я штосьці таксама зьдзіўляюся, бо і Міністэрства культуры, пэўна, узгадняла ўсе гэтыя надпісы, і як гэта… Сьпешка ўсё. Ноччу ўсё гэта рабілі, днём паглядзелі — за галаву ўзяліся”.
Непісьменнасьцю асабліва адзначаюцца паказальнікі на вясковых дарогах, а таксама вулічныя шыльды і надпісы на транспартных прыпынках у гарадах. Да прыкладу, на Глыбоччыне ўсталяваная шыльда з надпісам на расейска-польска-беларускай моўнай мяшанцы “Кастел Свенты Анны”, у Магілёве шыльды “Паўднёвая” і “Паўночная” ўсталяваныя на адным і тым жа прыпынку, вуліца “Гарадецкая” ў Менску пазначаная на беларуска-расейскай трасянцы — і такія прыклады можна доўжыць. Гэта сьведчыць як пра нізкі ўзровень пісьменнасьці людзей, так і пра ўзровень культуры чыноўнікаў, кажа старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў:
“Ёсьць Акадэмія навук, ёсьць адпаведныя людзі ў гарадах — хіба цяжка ўзгадніць тэкст? Гэта проста непавага чыноўнікаў да свайго народу. На жаль, і народ у нас малапісьменны. Бо, па-першае, трасянка, а гэта гібель для любой пісьменнасьці. А па-другое, у нас і вывучэньне моваў традыцыйна слабое яшчэ з савецкіх часоў. А зараз у незалежнай Беларусі яшчэ і трэці фактар — людзі перасталі чытаць. Гэта працэсы глябалізацыі — так зараз ва ўсім сьвеце. Таму ўзровень пісьменнасьці ня лепшы, чым у савецкія часы, а магчыма, нават і горшы”.
Паводле зьвестак ЮНЭСКО, у сьвеце непісьменнымі застаюцца 776 мільёнаў людзей. 75 мільёнаў дзяцей не атрымліваюць школьнай адукацыі.