Кіраўнік Офісу АБСЭ адмовіўся камэнтаваць прычыны свайго датэрміновага ад’езду.
“Пляную заставацца тут да бліжэйшага чацьвярга”, — паведаміў Ганс-Ёхан Шміт Інтэрфаксу.
Кіраўнік Офісу АБСЭ ў Менску назваў сваю працу ў Беларусі “пастаянным балянсаваньнем паміж уладай і апазыцыяй”.
“Я шукаў гэты балянс, крытыкаваў апазыцыю, таму што ня ўсё ў гэтых структурах складаецца добра. Я ўдзячны сваім дзяржаўным партнэрам перш за ўсё за тое, што яны дазволілі мне скласьці аб'ектыўнае меркаваньне пра сытуацыю ў Беларусі, асабліва ў пытаньні свабоды СМІ”, — сказаў дыплямат.
Кіраўнік місіі АБСЭ “убачыў прагрэс у галіне свабоды СМІ”. “Вядома, ёсьць праблема доступу некаторых СМІ да чытачоў. Хацелася б забясьпечыць большы доступ”, — дадаў Ганс-Ёган Шміт.
2 верасьня кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей сустрэўся з Гансам-Ёханам Шмітам, які датэрмінова завяршае дыпляматычную місію ў Беларусі.
Макей заявіў, што, на думку беларускага боку, дыплямата пераводзяць на іншую працу ў сувязі з пазыцыяй шэрагу краін Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе і крытыкай на адрас Шміта з боку беларускай апазыцыі.
Паводле Макея, у такой сытуацыі беларускі бок вымушаны ўсур'ёз задумацца над далейшымі пэрспэктывамі офісу АБСЭ ў Менску, тым болей што, паводле яго, “няма аб'ектыўных падставаў для палявой прысутнасьці АБСЭ ў Беларусі”.