Чакаецца, што прэзыдэнт Вэнэсуэлы Ўга Чавэс прыбудзе ў Беларусь 8 верасьня. Пра гэта БелаПАН паведаміла крыніца ў афіцыйных структурах.
У прэс-службе прэзыдэнта Беларусі і пасольстве Вэнэсуэлы гэтую інфармацыю пакуль не пацьвярджаюць.
Пра намер наведаць Беларусь у верасьні Ўга Чавэс заявіў 17 жніўня, выступаючы ў нядзельнай радыёпраграме”Алё, прэзыдэнт”.
30 жніўня на прэс-канфэрэнцыі ў Мэхіка прэзыдэнт Вэнэсуэлы, у прыватнасьці, паведаміў, што адпраўляецца ў 11-дзённае замежнае турнэ, падчас якога мае намер наведаць Лібію, Алжыр, Сірыю, Іран, Расею і Беларусь.
Пры гэтым Чавес ня выключыў, што ў маршрут яго паездкі могуць быць унесеныя карэктывы, аднак не ўдакладніў, якія менавіта.
"Мэта візыту — умацаваньне палітычных, энэргетычных і ваенных сувязяў з гэтымі краінамі", — сказаў Чавес. Ён падкрэсьліў, што яго паездка ўпісваецца ў межы палітычных і эканамічных мэтаў Вэнэсуэлы, і гэтыя мэты "дэманструюць дынамізм зьнешняй палітыкі баліварыянскай рэвалюцыі".
Паводле паведамленьняў замежных інфармагеный, цяпер прэзыдэнт Вэнэсуэлы знаходзіцца з кароткатэрміновым візытам у Туркменістане.
Уга Чавес наведваў Беларусь тройчы — у 2006, 2007 і 2008 гадах.
У сьнежні 2007 году адбыўся афіцыйны візыт у Вэнэсуэлу прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Паводле вынікаў візыту быў падпісаны шэраг дакумэнтаў, а таксама адкрыта сумеснае беларуска-вэнэсуэльскае прадпрыемства па здабычы нафты ў штаце Ансаатэгі.