Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывізацыя вэнэсуэльскага вэктару


Зь візытам у Беларусь зьбіраецца міністар энэргетыкі і нафты Вэнэсуэлы Рафаэль Рамірэс. Ён таксама выконвае абавязкі сустаршыні беларуска-вэнэсуэльскай камісіі высокага ўзроўню.

Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску паведаміў амбасадар Вэнэсуэлы ў Беларусі Амэрыка Дыяс Нуньес.

Мэта візыту палягае “ў вывучэньні стану дзейных і падпісаньні новых кантрактаў у галіне нафтаздабычы, магчымай перадачы новых радовішчаў беларуска-вэнэсуэльскаму сумеснаму нафтаздабыўному прадпрыемству, а таксама ў абмеркаваньні іншых кантрактаў узамавыгаднага супрацоўніцтва”.

Днямі Беларусь наведала вэнэсуэльская дэлегацыя на чале зь віцэ-прэзыдэнтам Рамонам Карысалесам Рэнфіга, якая вывучала магчымасьці супрацоўніцтва зь Беларусьсю.

Таксама плянуецца прыбыцьцё дэлегацыі экспэртаў ураду Вэнэсуэлы. Яны мяркуюць наладзіць кантакты з шэрагам беларускіх прадпрыемстваў, якія падлягаюць акцыянаваньню.

Кіраўнікі Беларусі і Вэнэсуэлы абмяняюцца візытамі ў другой палове гэтага году. Паводле амбасадара, “хутчэй за ўсё, Уга Чавэс наведае Беларусь напрыканцы жніўня — на пачатку верасьня”. Плянуецца, што А.Лукашэнка наведае Вэнэсуэлу ў сьнежні. “Магчыма, гэты візыт будзе зьвязаны з адкрыцьцём сумесных беларуска-вэнэсуэльскіх прадпрыемстваў у Вэнэсуэле”, — сказаў Амэрыка Дыяс Нуньес.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG