Затрыманы каардынатар фэсту “Аршанская бітва”

Юры Копцік

Міліцыя затрымала каардынатара фэсту Юрыя Копціка, карэспандэнта Белсату Івана Шульгу і яшчэ некалькі хлопцаў. Прычынай міліцыянты назвалі наяўнасьць у іх машыне электрагэнератара, а напярэдадні як раз пачасьціліся выпадкі іх выкраданьня.
Затрыманых павезьлі ў мясцовы РАУС. Таму фэст адбудзецца ў некалькі нетрадыцыйным акустычным варыянце. Выканаўцы і слухачы ўжо пачалі зьбірацца. Але людзей пакуль няшмат бо ідзе праліўны дождж.

Выканаўцы і слухачы ўжо пачалі зьбірацца нягледзячы на праліўны дождж. Іх колькасьць пакрысе ўзрастае. Тым часам на аршанскім вакзале міліцыя правярае дакумэнты і перапісвае дадзеныя ў тых, хто выглядае на патэнцыйных удзельнікаў фэсту. А ў прылеглых да месца правядзеньня мясьцінах зьявілася міліцыя з абласной управы МУС.

Непадалёк ад Воршы сёньня адбываецца штогадовы бардаўскі фэст "Аршанская бітва 2008". Фэстываль традыцыйна праходзіць на Крапівенскім полі, гістарычным месцы Аршанскай бітвы, якая адбылася ў 1514 годзе і скончылася перамогай войска Вялікага Княства Літоўскага над расейскім. Міліцыя, заявіла, што на месцы правядзеньня фэсту знойдзеная міна і людзей туды не пускаюць. Арганізатары паведамілі, што ўсё роўна правядуць канцэрт непадалёк, на беразе рэчкі Крапівенкі побач зь вёскай Крапіўна.