Багапш выступае за Саюз на чацьвярых

Сяргей Багапш

Прэзыдэнт Абхазіі Сяргей Багапш не выключае стварэньня Саюзнай дзяржавы Расеі, Беларусі, Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
"Вядома, рана ці позна Абхазія павінна ўвайсьці ў СНД. Мы таксама абдумваем пэрспэктыву ўдзелу ў Саюзнай дзяржаве, якую маглі б стварыць Расея, Беларусь, Абхазія і Паўднёвая Асэтыя ", - цытуе словы Багапша Інтэрфакс.



Расейска-грузінская вайна пачалася каля паўночы 7 жніўня 2008, калі грузінскія войскі пачалі наступ на мяцежную правінцыю Паўднёвая Асэтыя.

Грузінскі ўрад заявіў, што яго дзеяньні – адказ на абстрэлы з Паўднёвай Асэтыі і на рух расейскіх войскаў праз Рокскі танэль.

Расея ў апошнія гады выдала расейскія пашпарты большасьці жыхароў Паўднёвай Асэтыі.

Грузія пачала выводзіць свае сілы з паўднёваасетынскай сталіцы Цхінвалі, калі расейскія войскі ўвайшлі ў Паўднёвую Асэтыю.

Баі прывялі да значных разбурэньняў у Цхінвалі і гібелі цывільных асобаў.

10 жніўня расейскія і абхазкія сілы пачалі наступ з іншай сэпаратысцкай грузінскай правінцыі – з Абхазіі.

Пасьля заключэньня пры пасярэдніцтве ЭЗ пагадненьня пра спыненьне агню баявыя дзеяньні яшчэ працягваюцца некалькі дзён.

26 жніўня Расея ў аднабаковым парадку прызнала Абхазію і Паўднёвую Асэтыю незалежнымі дзяржавамі.

Ніводная іншая краіна ў сьвеце акрамя Расеі і Нікарагуа не прызнала незалежнасьць гэтых дзьвюх аўтаноміяў. Пры гэтым парлямэнт Нікарагуа дагэтуль не ратыфікаваў прэзыдэнцкія дэкрэты аб прызнаньні.


Вайна цытатаў. Беларусь, Грузія, Расея