Колькасьць беспрацоўных у малых і сярэдніх гарадах павялічылася на 456 чалавек (на 5,7 працэнты).
Пра гэта паведаміла намесьнік міністра эканомікі Тацяна Старчанка сёньня на паседжаньні Прэзыдыюму Савета Міністраў.
Рост беспрацоўя адбыўся ў 100 малых гарадах з 187, у 66 гарадах беспрацоўе зьнізілася, -- паведамляе БелТА.
У цэлым па Беларусі ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў малых і сярэдніх гарадзкіх паселішчах на 1 ліпеня складае 1 працэнт, -- заявіла Старчанка
Нагадаем, што афіцыйна беспрацоўнымі ў Беларусі лічацца толькі тыя, хто прыйшоў у службу занятасьці і стаў там на ўлік. Рэальнае беспрацоўе, на думку адмыслоўцаў, складае каля 10 працэнтаў ад эканамічна актыўнага насельніцтва.