Падчас працэсу ў Вярхоўным судзе прадстаўніца пракуратуры папрасіла адхіліць скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Наша вясна”.
Нагадаем, праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Уладзімер Лабковіч і Валянцін Стэфановіч накіравалі скаргу ў Вярхоўны суд на Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі “Нашай вясны”. Разгляд справы пачаўся 10 жніўня. Заўтра Вярхоўны суд вынесе сваё рашэньне.
Сёньня прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон у сваім выступе ў судзе выказаўся адносна таго, што ягонае імя ўнесенае ў сьпісы неўязных на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу і ЗША.
“Я нічога не забыўся ў гэтых краінах. Я дзякую Богу, што жыву на зямлі маіх продкаў, у нашай сінявокай Беларусі. А паездкі ў краіны Эўразьвязу і ЗША няхай робяць мае апанэнты, Па ўсім бачна, што яны маюць на гэта грошы. Так спадар Бяляцкі піша ў дакумэнтах, што ён нідзе не працуе. Тым ня менш суду ён паведаміў, што выяжджае за мяжу ў камандзіроўкі. Больш за тое, дэманструючы суду свой пашпарт, ён нават падкрэсьліў, што графік яго камандзіровак вельмі шчыльны. Мне застаецца толькі паспачуваць спадару Бяляцкаму з нагоды яго такой цяжкай, напружанай працы. Натуральна, што з кожнай з камандзіровак неабходна рабіць справаздачу гаспадару за атрыманыя грошы на яе”.
Прысутныя ў залі выкрыкнулі, што “спадар Харытон — хам”. Камэнтуючы “Свабодзе” рэпліку спадара Харытона, Валянцін Стэфановіч адзначыў:
“Сёньня мы пачулі ў рэпліках поўную шызафрэнію пра нейкіх гаспадароў. У рэшце рэшт, Бяляцкі выплачвае падаткі. Ён зарэгістраваны як падаткаплатнік, як і я, у тым ліку. Так, у мяне няма месца працы, але я працую па грамадзка-прававых дамовах. У мінулым годзе ў нас былі вельмі пільныя фінансавыя праверкі. І мяне, і Бяляцкага, і майго бацькі, і маёй жонкі. І ў падатковых органаў ніякіх прэтэнзій да нас няма”.
Падчас працэсу прадстаўнік Мін’юсту, матывуючы адмову ў рэгістрацыі, таксама спасылаўся на тое, што шэраг сяброў “Нашай вясны” прыцягваліся да адміністратыўнай і крымінальнай адказнасьці. І нібыта іх нядаўна дэпартавалі з Малдовы, дзе яны вялі назіраньне за выбарамі. Спадар Стэфановіч адзначыў:
“Гэта робіцца ў мэтах дыскрэдытацыі і дыфамацыі нас як праваабаронцаў. Гэтая ідэя ня новая. Гэта рабілася і ў Савецкім Саюзе. Але маргіналізаваць нас ня ўдасца. Дзякуючы таму, што мы зьяўляемся сябрамі Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, у нас ёсьць свабодны выхад на міжнародныя арганізацыі, дзе мы можам спакойна данесьці свой погляд на тое, што адбываецца ў нашай краіне, у тым ліку з правамі чалавека. Таму ўладам ня ўдасца ператварыць нас у купку маргіналаў. І заткнуць нам рот таксама ня ўдасца. Адзіны шлях заткнуць нам рот — гэта нас ізаляваць. І то не надоўга. Потым мы прыйдзем і будзем займацца тым, чым займаемся”.
Вярхоўны суд вынесе рашэньне па справе заўтра. Паводле Ўладзімера Лабковіча, яго зьмест прадказальны:
“У дзяржаве, у якой адсутнічае правасудзьдзе, рашэньне будзе прымацца палітычнае. Калі мы ўжо дайшлі да суду, значыць, ёсьць адназначная ўстаноўка наша грамадзкае аб’яднаньне не рэгістраваць. Таму можна сьмела прагназаваць, што рэгістрацыі ў судовым парадку нашага аб’яднаньня ня будзе. Шкада, што ў краіне дзейнічае ня права, а палітычная неабходнасьць”.
Пракурор падтрымала прэтэнзіі Міністэрства юстыцыі, якое палічыла, што ў пададзеным на рэгістрацыю сьпісе пра чатырох з 71 заснавальнікаў аб’яднаньня пазначаныя недакладныя зьвесткі. Да прыкладу, адзін з заснавальнікаў пазначыў, што ён кіруе сэкцыяй, а не гуртком. Таксама пракурор палічыла, што гарантыйны ліст адносна юрыдычнага адрасу нельга прызнаць юрыдычна значным. Хаця ў мінулым працэсе да такога ж ліста прэтэнзій ў Міністэрства юстыцыі не было.Заяўнікі, аднак, падкрэсьлілі, што пракурор не спаслалася ў сваім выступе на ніводзін нарматыўна-прававы акт. Алесь Бяляцкі заявіў у судзе, што прэтэнзіі Міністэрства юстыцыі дэманструюць “крайні фармалізм і бюракратызм” і з гэтага “будзе сьмяяцца ўвесь сьвет”.

Я нічога не забыўся ў гэтых краінах ...

Адзіны шлях заткнуць нам рот — гэта нас ізаляваць ...