“Ежы Бузэк запэўніў мяне, што аб’яднаная Эўропа зацікаўленая ў падтрымцы пазытыўных зьменаў у Беларусі, а кантакты з беларускім грамадзтвам застаюцца важным прыярытэтам для яго”, - заявіў Аляксандар Мілінукевіч
Лідар Руху “За Свабоду” і старшыня Эўрапейскага парлямэнту абмеркавалі:
- эканамічную і палітычную сытуацыю ў Беларусі;
- пытаньні правоў чалавека:
- пытаньні палітычных вязьняў;
- стан СМІ;
- стан грамадзянскай супольнасьці;
- праблемы рэгістрацыі палітычных партыяў і НДА;
- пэрспэктывы супрацоўніцтва беларускіх праэўрапейскіх сілаў з Эўрапарлямэнтам.
Сустрэча адбылася 8 жніўня ў мястэчку Нідзіца (Польшча), паведамляе прэсавая служба Руху “За свабоду”.