Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў, што БНФ ад часу свайго стварэньня ў 1988 годзе і, паводле дзейнай праграмы, выступае за нармалізацыю дачыненьняў з Расеяй.
“Гэта нармалізацыя таксама ўключае ўсталяваньне нармальнай мяжы, дзе будзе ажыцьцяўляцца адпаведны, нармальны кантроль. І пры гэтым не будзе перашкодаў законным эканамічным, культурным і асабістым кантактам. Апроч таго, мы заўсёды сыходзілі з таго, што будучыня Беларусі ў Эўразьвязе і ў НАТО. А дасягненьне гэтай мэты абсалютна немагчыма, калі з усходняга боку нашага зеўрае такая чорная дзюрка.Тое, пра што ідзецца цяпер, гэта ўвядзеньне сымэтрычнага з Расеяй кантролю, бо Расея са свайго боку кантроль ажыцьцяўляе. Але, я думаю, што гэта чарговае сьведчаньне таго, да якой небясьпечнай мяжы цяперашняя ўлада падвяла нашу дзяржаўна-палітычную і эканамічную незалежнасьць”.
Паводле Інтэрфаксу, Аляксандар Мілінкевіч і Алесь Міхалевіч выказаліся супраць закрыцьця мяжы з Расеяй.
Палітык Алесь Міхалевіч у інтэрвію "Свабодзе" назваў рашэньне А.Лукашэнкі неабдуманым, памылковым і прынятым без папярэдняга аналізу.
“Лукашэнка проста хоча абараніць сваю асабістую ўладу. І гэта рашэньне выклікана тым, каб увесьці дадатковыя магчымасьці кантраляваць сытуацыю ўнутры Беларусі. Беларусь павінна ўваходзіць у шырэйшую зону вольнага гандлю. У ідэале гэта зона вольнага гандлю сумесна з ЭЗ. Але сёньня ў любым выпадку лепш знаходзіцца ў зоне вольнага гандлю з Расеяй, мець сумесную мытную зону з Расеяй, чым проста адасобіцца ад усіх адразу. Калі б Беларусь зараз ішла ў ЭЗ, інтэгравалася б з Эўропай, я з задавальненьнем гэта рашэньне ўхваліў. Пры ўмове, што больш спрашчаліся б стасункі з ЭЗ”.