Інстытут інвэстыцыйных агентаў будзе створаны ў Беларусі па рашэньні прэзыдэнта, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.
"Указам прэзыдэнта №413 уводзіцца новы інстытуцыянальны мэханізм ажыцьцяўленьня інвэстыцыйнай дзейнасьці - інвэстыцыйныя агенты. Інвэстыцыйным агентам можа быць вызначана як фізычная, так і юрыдычная асоба, у тым ліку і нерэзыдэнт Беларусі", - гаворыцца ў камэнтары прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
Статут інвэстыцыйнага агента змогуць атрымаць асобы, якія валодаюць практычнымі навыкамі падрыхтоўкі інвэстыцыйных праектаў да ажыцьцяўленьня, а таксама што валодаюць пэрсанальнымі дзелавымі якасьцямі, піша Інтэрфакс.
Інстытут інвэстыцыйных агентаў уводзіцца для "ўдасканаленьня арганізацыйных формаў працы з замежнымі і нацыянальнымі фундатарамі і далейшага падвышэньня інвэстыцыйнай прывабнасьці краіны", - паведамілі ў прэс-службе.