Чаму так хутка была адмененая пастанова ўраду аб парадку набыцьця тавараў? Сваё меркаваньне выказвае палітоляг Аляксандар Класкоўскі.
“Самы просты адказ ляжыць на паверхні, бо гэтая пастанова была цалкам абсурдная. Яна пагражала паралізаваць эканоміку, і з гледзішча здаровага сэнсу яе трэба было элемэнтарна адразу адмяняць, калі ўжо такая памылка зроблена.
Тут, на мой погляд, іншае пытаньне - чаму яна ўвогуле зьявілася? Тут такое заганнае кола: на самым версе накручваюць хвасты гэтым урадоўцам, маўляў, трэба неяк ратаваць эканоміку, “сальда-бульда”, усё набывае пагрозьлівыя памеры, і яны ў нейкім такім утрапеньні, у шоку пачынаюць рабіць сутаргавыя рухі. Іначай я зьяўленьне такой пастановы не магу патлумачыць.
Ну, вядома, могуць паляцець галовы, калі спатрэбіцца нейкае ўзорнае пакараньне дзеля таго, каб некага прынесьці ў ахвяру. Але па сутнасьці я думаю, што кіраўнік краіны выдатна разумее: чыноўнікі ня маюць нейкай самастойнасьці і ініцыятывы, яны проста ад спалоху іншым разам робяць такія рэчы проста каб адрапартаваць, што, маўляў, мы вашыя ўказаньні зразумелі, мы касьцьмі ляжам, са скуры вылузьменся, але даможамся, зэканомім валюту і гэтак далей. Хоць у выніку атрымліваецца ў лепшым выпадку нейкі “Трышкаў каптан”, а ў горшым – сякуць той самы сук, на якім яны сядзяць”.