Памочнік Лукашэнкі супраць пастановы 991

Памочнік прэзыдэнта Беларусі Сяргей Ткачоў сумняваецца, што прынятая ўрадам пастанова №991 будзе спрыяць падключэньню прыватнага бізнэсу да рэалізацыі прадукцыі беларускіх вытворцаў, паведамляе Інтэрфакс.

«Калі казаць пра падключэньне прыватнага бізнэсу да рэалізацыі, то я ня думаю, што пастанова 991 будзе гэтаму адпавядаць», - заявіў Ткачоў журналістам

"Тут нешта не прадумана, не супастаўлена з патрабаваньнямі жыцьця, інтарэсамі сёньняшняга дня», -- адзначыў Ткачоў. – «Я ня думаю, што гэта актуальная пастанова, якая адпавядае патрэбам краіны ў рэалізацыі прадукцыі»