"Дамовы куплі-продажу (пастаўкі) тавараў, заключаныя і пачатыя да 2 жніўня 2009 году, да заканчэньня іх тэрміну без права працягу», гаворыцца ў камэнтары Мінэканомікі, разьмешчаным на афіцыйным сайце ўраду Беларусі. Новыя дамовы павінны адпавядаць пастанове N991", - дадалі там.
У камэнтары таксама гаворыцца, што «паколькі экспартам прызнаецца рэалізацыя тавараў на межы краіны, дадзеная пастанова не распаўсюджваецца на тавары, якія экспартуюцца».
"Таксама пастанова не распаўсюджваецца на дзейнасьць індывідуальных прадпрымальнікаў і фізычных асобаў», удакладнілі ў міністэрстве.
Урадавай пастановай гандлёвыя пасярэднікі выведзеныя з працэсу рэалізацыі тавараў на тэрыторыі Беларусі. У адпаведнасьці з дакумэнтам, цяпер юрыдычныя асобы павінны набываць тавары толькі ў вытворцаў ці ў іх афіцыйных прадстаўнікоў. У што выльюцца падобныя захады для тысяч прадпрымальнікаў, якія займаліся гэтым бізнэсам?