У беларускім войску знаходзіцца больш за дзясятак актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху. Чаму ў адных час ад часу ўзьнікаюць праблемы з кіраўніцтвам, а іншыя служаць у звычайным рэжыме?
У часе так званага палітычнага прызыву ў войска трапілі больш за дзясятак актывістаў моладзевых арганізацый. Некаторыя зь іх, атрымаўшы позву ў ваенкамат, прайшлі мэдычную камісію і пайшлі служыць у войска.
Сярод іх Зьміцер Дрозд з Бабруйску, Сяржук Чайка зь Ліды, Аляксей Вяргейчык, Алесь Каліта, Ягор Варапаеў, Алесь Галіцкі ды іншыя.
Алесь Каліта трапіў у войска летась.
“Я для сябе выбраў шлях не займацца публічнай палітыкай. Прыярытэтам для мяне зьяўляецца служба, бо я прымаў прысягу. Таму сябе так паводжу і з камандаваньне брыгады. Яны мяне ні ў чым ня пераконваюць, а я іх таксама. Служба ёсьць службай. Усё. У мяне няма праблемаў з выкарыстаньнем беларускай мовы”.
Напрыканцы студзеня лідэра моладзі БНФ Франка Вячорку, маладафронтаўцаў Зьмітра Хведарука і Івана Шылу гвалтоўна схапілі і без адпаведнага мэдычнага абсьледаваньня ў кайданках прывезьлі ў войска.
Алесь Каліта кажа, што, калі б зь ім абышліся такім чынам, то ягоныя паводзіны былі б іншыя.
“Працэдура забору ў войска ў нас была абсалютна розная. Я выбраў сваю лінію паводзінаў, а яны сваю. Калі б мяне забіралі, як іх, гвалтам, не даючы магчымасьці прайсьці мэдычную камісію, я б таксама абраў такі ж шлях”.
Франак Вячорка, Іван Шыла і Зьміцер Хведарук адразу пасьля прыняцьця прысягі трапілі ў шпіталь. Толькі там іх нарэшце абсьледавалі мэдыкі. Хведаруку нават зрабілі апэрацыю, а Шылу і Вячорку прапісалі лекаваньне.
За паўгода службы Франка і Івана каралі пазачарговымі нарадамі і палохалі крымінальнай справай за публікацыю дзёньнікаў у інтэрнэце. З пагрозамі крымінальнага перасьледу сутыкнуўся й Зьміцер Хведарук за карыстаньне беларускай мовай. Іван Шыла адседзеў 7 сутак гаўптвахты за тое, што ў ягоных рэчах знайшлі мабільны тэлефон.
Франку Вячорку скарацілі да 5 дзён салдацкі адпачынак за тое, што хлопец даказваў, што па-беларуску трэба казаць: “Зважай!” замест: “Сьмірна!”.
Гаворыць Вінцук Вячорка: “Пасьля той інфармацыйнай хвалі, якая прайшла ў беларускіх і суседніх інфармацыйных сродках, а таксама пасьля звароту Франка ў гомельскую вайсковую пракуратуру, яму дазволілі казаць: “Зважай!” ды іншыя каманды па-беларуску.
Франку было пераслана для бібліятэчкі каля паўтары сотні кніжак. Каля 50 зь іх вынята. Сярод іх увесь Быкаў, амаль увесь Арлоў, уся бібліятэчка “Нашай Нівы”. Зноў узьнікае ў мяне пытаньне наконт патрыятызму цяперашняга беларускага войска, калі для яго Вялікі Салдат Быкаў ня ёсьць патрыятычным аўтарытэтам”.
Франак Вячорка будзе абскарджваць пакараньне. Тым часам у вайсковую частку наведалася група БТ. З Франкам размаўляў юрыст брыгады, які запэўніў хлопца, што той, калі не спыніцца, будзе мець праблемы. Вячорка сказаў пра гэта свайму бацьку па тэлефоне.
Гаворыць лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч:
“Мы зьвяртаем сваю ўвагу на Шылу, Хведарука і Вячорку, таму што гэтыя хлопцы адстойваюць свае грамадзянскія правы, нават знаходзячыся ў войску. Іншыя ж вырашылі паўтара года не псаваць сабе нэрвы, сьціснуць зубы і вытрываць гэты пэрыяд. Таму, натуральна, мы маем пра іх менш інфармацыі”.
Пакуль салдаты-апазыцыянэры, якія праслужылі паўгода, чакаюць салдацкага адпачынку, каб наведаць сяброў, сваякоў і пабыць дома.
Сярод іх Зьміцер Дрозд з Бабруйску, Сяржук Чайка зь Ліды, Аляксей Вяргейчык, Алесь Каліта, Ягор Варапаеў, Алесь Галіцкі ды іншыя.
Алесь Каліта трапіў у войска летась.
“Я для сябе выбраў шлях не займацца публічнай палітыкай. Прыярытэтам для мяне зьяўляецца служба, бо я прымаў прысягу. Таму сябе так паводжу і з камандаваньне брыгады. Яны мяне ні ў чым ня пераконваюць, а я іх таксама. Служба ёсьць службай. Усё. У мяне няма праблемаў з выкарыстаньнем беларускай мовы”.
Напрыканцы студзеня лідэра моладзі БНФ Франка Вячорку, маладафронтаўцаў Зьмітра Хведарука і Івана Шылу гвалтоўна схапілі і без адпаведнага мэдычнага абсьледаваньня ў кайданках прывезьлі ў войска.
Алесь Каліта кажа, што, калі б зь ім абышліся такім чынам, то ягоныя паводзіны былі б іншыя.
Калі б мяне забіралі, як іх, гвалтам, не даючы магчымасьці прайсьці мэдычную камісію, я б таксама абраў такі ж шлях.