Шчукін: такія акцыі ў адзіночку не праводзяць

Галадоўку Мікалая Аўтуховіча камэнтуе былы палітвязень, праваабаронца Валеры Шчукін.
Шчукін: Нейкая акцыя будзе мець сэнс у тым выпадку, калі за ёй нехта стаіць. Калі ты ў турме нешта робіш, дык на волі нехта павінен шумець... Добра, калі за табой нейкі рух або партыя. За Аўтуховічам нікога і нічога няма. Ён там галадае, а трэба ж на волі ля турмы стаяць, праводзіць мітынгі, пікеты. Калі б людзей штодзень забіралі, дык пра гэта была б вымушана сказаць і “Панарама”. А так пра гэта ведае толькі спэцыфічная аўдыторыя, а ня ўсё беларускае грамадзтва. Аўтуховіч мужны чалавек, я схіляю перад ім галаву, але так рабіць нельга – ён загубіць сябе... Нельга ў адзіночку такія акцыі праводзіць.