Тацяна Ўланава зараз знаходзіцца каля ўваходу ў ізалятар-разьмеркавальнік на Акрэсьціна, дзе трымаюць яе мужа Канстанціна Ўланава.
Паводле сьледчага ў справе Аўтуховіча Віктара Клачко, Канстанціна Ўланава правяраюць як падазронага ў датычнасьці да гэтай справы. Некалькі хвілінаў таму Тацяна Ўланава бачылася са сьледчым і з адвакатам Андрэем Мікалаевым каля ізалятара і мела зь імі кароткую размову.
“Мне не сказалі, што дакладна сёньня зь ім будуць рабіць, ці будуць допыты. Сказалі, што яшчэ няма рашэньня адносна таго, мяняць мужу меру стрыманьня ці пакідаць у ізалятары. Сёньня гэта павінны вырашыць. Вось буду чакаць сьледчага і адваката, пакуль яны ня выйдуць з турмы”, — паведаміла “Свабодзе” Тацяна Ўланава.
Нагадаем, учора падчас допыту Канстанціну Ўланаву стала блага, да яго выклікалі хуткую дапамогу.
57-гадовы былы “аўганец” Канстанцін Уланаў — сябра партыі КХП БНФ. У 2005 годзе ён удзельнічаў у галадоўцы салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам, якога амаль ня ведаў, але падтрымліваў ягоную барацьбу. 8 ліпеня ў менскай кватэры і на лецішчы Ўланавых міліцыянты правялі ператрусы, забралі паляўнічую стрэльбу Канстанціна Ўланава, а самога яго затрымалі і зьмясьцілі на Акрэсьціна. Паводле Тацяны Ўланавай, яе муж ні ў чым сябе не прызнае вінаватым і лічыць, што яго перасьледуюць з надуманых прычын.