На Магілёўшчыне для перапрацоўкі нізкаякаснага малака ад насельніцтва й з калгасаў раскансэрвуюць тры малочныя заводы.
На гэтых прадпрыемствах будуць вырабляць масла й прадукцыю тэхнічнага прызначэньня. Неабходнасьць раскансэрвацыі заводаў выклікана наступствамі “малочнай вайны”. Шмат няякаснага малака цяпер застаецца незапатрабаваным.
Пра аб’ёмы незапатрабаванага малака афіцыйныя крыніцы не паведамляюць, а прызнаюць толькі, што перапрацоўчыя прадпрыемствы церпяць вялікія страты ад абмежаваньня паставак прадукцыі на расейскі рынак.
У камітэце сельскай гаспадаркі й харчаваньня аблвыканкаму паведамілі, што цяпер тэрмінова пераглядаецца сыстэма закупу малака ў насельніцтва.
“Тое, якое не адпавядае паводле наяўнасьці антыбіётыкаў і інгібіруючых рэчываў, у насельніцтва прымацца ня будзе. Прадукцыя будзе ісьці на казэін і масла. А масла ж ідзе на ўнутраны рынак. Мы ж свой народ труціць ня будзем”, — паведаміў супрацоўнік камітэту.
На Магілёўшчыне, паводле суразмоўцы, неўзабаве пачнуць працаваць заводы ў Дрыбіне, Касьцюковічах ды Клічаве. Цяпер яны працуюць як асобныя цэхі буйных малочных камбінатаў.
“Малако, якое закупляецца ў насельніцтва, сёньня павінна перапрацоўвацца толькі на гэтых трох заводах. А таксама тое малако, якое не адпавядае паводле антыбіётыкаў і ўсім патрабаваньням. На трох заводах мы вырабляем прадукцыю тэхнічнага прызначэньня”, — паведаміў старшыня аблвыканкаму Пётар Руднік.
У Дрыбін, дарэчы, ужо пастаўляецца прадукцыя зь няблізкай Бялыніччыны. Там вырабляюць казэін. У саміх Бялынічах працуе цэх магілёўскага малочнага камбінату “Бабушкина крынка”. Там вырабляюць сыры на экспарт у Расею.
“Малако ад насельніцтва ня вельмі прыдатнае для вырабу сыроў, бо яго складана адсачыць па парамэтрах якасьці. Ад гаспадарак гэта прасьцей. У сувязі з гэтым і павезьлі малако ў Дрыбін”, — тлумачыць спэцыяліст сельскай гаспадаркі зь Бялыніччыны Барыс Вырвіч.
Закансэрвавалі заводы гады тры таму, бо попыт на іх прадукцыю быў тады ня надта вялікі. Гэтая прадукцыя й цяпер ня будзе прыбытковай, лічыць эканаміст Андрэй Юркоў.
“Цяпер экспарт у Расею згарнуўся, і ўсё гэтае малако зноў пачалі перапрацоўваць на казэін. Выкарыстоўваць яго больш няма дзе. Малако, якое перапрацоўваецца на казэін і масла, дае выхад прадукцыі прыкладна напалову меншы, чым, напрыклад, тая ж цэльнамалочная прадукцыя ды сыр”.
Як удалося высьветліць, пастановы аб раскансэрваваньні прымаюцца і ў іншых рэгіёнах Беларусі.
Згортваньне паставак малочнай прадукцыі на расейскі рынак, мяркуе эканаміст Андрэй Юркоў, прывядзе да сытуацыі, калі прадпрыемствам выгадней будзе перапрацоўваць малако другога гатунку, бо яно ўдвая таньнейшае за сыравіну вышэйшага гатунку.
“На сёньняшнія цэны (на паліва, на энэрганосьбіты, на запчасткі, на тэхніку) прадаваць малако ў эквіваленце па сто даляраў тона — гэта нерэальна. Такія цэны былі дзесяць гадоў таму. Гэта занядбаньне калгасаў. Гэта адсутнасьць абаротных сродкаў, закрэдытаванасьць. І пераход калгасаў на фінансаваньне наўпрост зь бюджэту”.