Міжнародны валютны фонд заявіў, што павялічыць дапамогу Беларусі да $3,52 мільярдаў – гэта на $1 мільярд болей, чым абяцала гэтая арганізацыяй.
Раней размова ішла пра 15-месячны крэдыт у памеры $2,51 мільярды.
Такое рашэньне прыняла 29 чэрвеня ў Вашынгтоне Рада дырэктараў МВФ, паведамляе амэрыканскі Wall Street Journal.
Сёлета ў траўні ў часе працы ў Менску першай рабочай місіі МВФ пра праграме stand-by беларускія ўлады зьвярнуліся да кіраўніцтва арганізацыі з просьбай аб пашырэньні крэдыту.
Як вынікае з заявы намесьніка дырэктара і выконваючага абавязкі старшыні арганізацыі Такатошы Като, станоўчае рашэньне было прынятае з улікам зробленых беларускім урадам і Нацбанкам крокаў у справе ўзмацненьні дысцыпліны ў грашова-крэдытнай палітыкі. Паводле МВФ, такія высілкі “накіраваныя на лібэралізацыю эканомікі і падрыхтоўку да прыватызацыі”. “Усё гэта мае важнае значэньне для паляпшэньня пэрспэктываў доўгатэрміновага росту і вонкавай стабільнасьці”, - падкрэсьліў спадар Като. Ён спадзяецца, што павелічэньне крэдыту дапаможа Беларусі ў пераадоленьні наступстваў глябальнага фінансавага крызысу.
Пералічэньне ў Беларусь другога траншу крэдыту МВФ чакаецца цягам найбліжэйшых дзён. Цяпер яго сума складзе $679 мільёнаў замест раней плянаваных $425 мільёнаў.