Год пасьля выбуху. Вінаватых не знайшлі

Выбух ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года на канцэрце з нагоды Дня незалежнасьці ў Менску спрычыніўся масавых затрыманьняў апанэнтаў улады, хімікаў і тых, хто калісьці ў жыцьці меў дачыненьне да зброі, шматлікіх ператрусаў, пагалоўнай дактыляскапіі ўсяго мужчынскага насельніцтва Беларусі, гучнай адстаўкі Віктара Шэймана...

Была створаная вялікая сьледчая група зь ліку супрацоўнікаў МУС, КДБ і пракуратуры, беларускія сьледчыя скарысталіся дапамогай замежных спэцыялістаў. У часе сьледзтва было затрымана некалькі тысячаў чалавек, апытаныя і сабраныя адбіткі пальцаў у сотняў тысяч людзей. Расьсьледаваньне не спыняецца амаль год. Безвынікова. Падазраваных і абвінавачаных пакуль няма.

Вэрсіі наконт арганізатараў выбуху ў Менску ў ноч 3-4 ліпеня

  • Выбухі арганізавала ўлада
  • Выбух арганізавалі пэўныя групоўкі ў сілавых структурах Беларусі, каб дыскрэдытаваць сваіх канкурэнтаў
  • Выбух арганізавалі людзі з атачэньня А.Лукашэнкі, каб справакаваць яго на пэўныя дзеяньні
  • Выбух арганізавала апазыцыя
  • Выбух арганізавалі асобныя маладыя радыкалы з апазыцыі
  • Выбух – форма рэкету беларускай улады з боку яе камэрцыйных партнэраў (айчынных ці замежных)
  • Выбух – помста беларускай ўладзе з боку яе камэрцыйных партнэраў за парушэньне іх інтарэсаў
  • Выбух – форма асабістага пратэсту чалавека, нечым пакрыўджанага
  • Выбухі – вынік дзеяньняў вар’ятаў
2-га сакавіка былы міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў казаў журналістам, што расьсьледаваньне выбуху на праспэкце Пераможцаў ідзе хуткімі тэмпамі. Зьбіраюцца адбіткі пальцаў у грамадзянаў ды правяраюцца асобы, і гэткім чынам падначаленыя былога міністра выйшлі на “групоўку”, на чале якой стаяў былы “аўганец” ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч.

Ці зьвязана справа Аўтуховіча з выбухам у Менску?

Многія апазыцыйныя дзеячы адчулі наступствы выбуху на ўласнай скуры. Многія зь іх пабывалі ў якасьці падазраваных у сьледчыя ізалятары, многіх выклікалі да допыт у міліцыю.

Выбух у Менску як нагода, каб націснуць на актывістаў

Дасталося і студэнтам ды выкладчыкам ВНУ, якія маюць доступ да хімічных рэчываў.

У супрацоўнікаў хімічных катэдраў зьбіраюць адбіткі пальцаў

А. Лукашэнка заявіў, што ён не пакінуў канцэрт пасьля выбуху, каб не ствараць панікі. Лідэр ПКБ Сяргей Калякін па гарачых сьлядах тых падзеяў выказваў пераканасьць, што выбух ня быў скіраваны супраць кіраўніцтва краіны.

“У мяне ёсьць пэўныя сумненьні на гэты конт. А можа, камусьці ва ўладных структурах было выгадна зрабіць такую правакацыю перад парлямэнцкімі выбарамі, каб узбудзіць чарговую хвалю псыхозу, паспрабаваць абвінаваціць апазыцыю і пачаць закручваць гайкі па ўсіх кірунках”.


Усяго па мэдычную дапамогу пасьля менскага выбуху зьвярнуліся 54 чалавека. Было шпіталізавана 47 чалавек, сярод іх двое дзяцей. Самаробнае выбуховае прыстасаваньне мае моцнае разбуральнае дзеяньне.

40 пацярпелых у шпіталях, зь іх 3 у цяжкім стане

Фотаздымкі зь месца выбуху

Выбух у Менску: рэакцыя ў блогах і на форумах



Іншыя “гучныя” выбухі ў Беларусі


  • У 1997 г. у выніку выбуху бомбы, закладзенай у сьмецьцезборнік, у сваім доме быў забіты Яўген Мікалуцкі, кіраўнік кантрольна-рэвізійнай управы па Магілёўскай вобласьці. За гэта было асуджана 2 чалавекі.
  • У 1997 г. спрацавала выбуховае прыстасаваньне, закладзенае пад будынак Савецкага суду Менску. У гэтым інцыдэнце ніхто не пацярпеў, і ніхто ня быў за яго пакараны.
  • У 2004 г. у адной са школаў Пухавіцкага раёну вучань паспрабаваў разабраць выбуховае прыстасаваньне. Пацярпелі 9 дзяцей.
  • У 2005 г. у Віцебску 14 верасьня выбуховае прыстасаваньне спрацавала на скрыжаваньні вуліцы Леніна і праспэкту Фрунзэ. Пацярпелі двое мінакоў: жанчына і 16-гадовы школьнік. Вінаватыя ня знойдзеныя.
  • Праз 2 тыдні 22 верасьня ў Віцебску адбыўся другі выбух. Было паранена каля 40 чалавек. Міліцыя ў пошуках вінаватых рабіла ператрусы ў кватэраў сябраў апазыцыі. Вінаватыя ня знойдзеныя.